Стыпендыя Цэнтра гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы

2016-01-17

Цэнтр гарадской гісторыі Цэнтральна-Усходняй Еўропы запрашае падаваць заяўкі на штогадовую стыпендыяльную праграму даследчай рэзідэнцыі ў Львове.

Праграма прадугледжвае пяць даследчыцкіх рэзідэнцый маладым навукоўцам, якія працуюць над дысертацыйнымі даследаваннямі, або рыхтуюць іх для публікацыі, я таксама пяць стыпендый для дасведчаных даследчыкам. Цэнтр забяспечвае ўмовы для правядзення даследавання, прадстаўляе доступ да ўласных рэсурсаў, у прыватнасці да бібліятэкі, медыя-архіва, даследаванняў, навуковых кантактаў і прапануе магчымасць прэзентаваць і абмеркаваць папярэднія вынікі даследавання ў рамках Гарадскога семінара і публічных лекцый.  

Рэзідэнцыі Цэнтра прызначаны для даследчыкаў гуманітарных напрамкаў з розных краін, асабліва заахвочваюцца гісторыкі, культуролагі, антраполагі. Прымаюцца заяўкі на даследаванні, прысвечаныя інтэрпрэтацыі гарадской гісторыі як дысцыпліны, у рамках якой перакрыжоўваюцца разнастайныя парадыгмы гуманітарных і грамадскіх навук. Храналагічныя межы студый – ХІХ-ХХ стст., геаграфічныя межы – Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа. Асабліва вітаюцца тэмы, звязаныя з даследчыцкім фокусам Цэнтра, у прыватнасці, з пытаннямі ўрбанізацыі шматэтнічных гарадоў, індывідуальнага досведу гараджан у час радыкальных змен і войнаў ХХ стагоддзя, планавых гарадоў, гарадской спадчыны, камемаратыўных практык і гарадской прасторы, лічбавай і публічнай гісторыі.

Умовы

Рэзідэнцыі прадугледжваюць пражыванне ў гасцявых пакоях Цэнтра на працягу месяца. Гасцявыя апартаменты размяшчаюцца ў тым жа будынку, што і офіс інстытуцыі – у цэнтры горада, недалёка ад львоўскіх архіваў і бібліятэк. У пакоях створаны ўмовы для камфортнага пражывання, ёсць доступ да безправаднога інтэрнэту.

Даследчыкі атрымаюць рабочае месца ў офісе Цэнтра з доступам да рэсурсаў інстытуцыі, а таксама адміністратыўную падтрымку.

Рэзідэнцыі не пакрываюць коштаў праезду, харчавання ды іншых выдаткаў падчас знаходжання стыпендыятаў у Львове.

Патрабаванні

Гранты на рэзідэнцыі прызначаюцца аспірантам і даследчыкам з навуковымі ступенямі. Заяўкі ад студэнтаў і магістрантаў не разглядаюцца. Не заахвочваецца падача пілотных даследаванняў. На час падачы заяўкі праект мусіць трываць не менш года і мець патрэбу ў апрацоўцы матэрыялаў у львоўскіх архівах і бібліятэках.

Заяўка павінна ўключаць

• апісанне праекта (1000-2000 слоў);

• рэзюмэ;

• спіс публікацый;

• адзін рэкамендацыйны ліст (для кандыдатаў без навуковай ступені).

Увага! Асобы, якія рэкамендуюць кандыдата на атрыманне гранту, мусяць дасылаць рэкамендацыйныя лісты з уласнай электроннай скрыні, пазначыўшы сваю кантактную інфармацыю.

Разглядаюцца толькі цалкам запоўненыя заяўкі.

Заяўкі прымаюцца на электронны адрас grants@lvivcenter.org. У полі "Тэма" трэба пазначаць "Residence Grant Application 2016".

Заяўкі можна падаваць на ўкраінскай, ангельскай, польскай, рускай і беларускай мовах.

Па пытаннях, звязаных з рэзідэнцыямі, звяртайцеся да  каардынатара стыпендыяльнай праграмы Цэнтра Ірыны Мацевко (i.matsevko@lvivcenter.org)

Апошні тэрмін падачы заявак

13 сакавіка 2016 г.

Рашэнне аб прысуджэнні стыпендый

1 красавіка 2016 г.

Публічнае абгрунтаванне Камісіяй сваіх рашэнняў не прадугледжваецца.

Паводле: Зголошення на дослідницькі резиденції

Каментары да навіны: