"Значэнне 27-га студзеня для сучаснага грамадства"

2016-01-25

27 студзеня

ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае на на вечарыну памяці

"Значэнне 27 студзеня для сучаснага грамадства"

Пачатак мерапрыемства ў 17:00

Штогод 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста (International Holocaust Remembrance Day), які з'яўляецца першым сусветным днём памяці ахвяр Халакосту. Дзень быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 1 лістапада 2005 года ў рэзалюцыі 60/7. Генеральная Асамблея ААН пачала адмысловае паседжанне, прымеркаванае да 60-й гадавіны вызвалення савецкімі войскамі вязняў нацысцкага канцлагера ў Асвенцыме 27 студзеня 1945 гады, з хвіліны маўчання. За час існавання Асвенцыма ў ім загінулі, па некаторых падліках, ад 1,5 да 2,2 мільёнаў чалавек.

Праграма мерапрыемства:

• Аўшвіц 1940-1945. Кароткая гісторыя лагера - Антаніна Чумакова, гісторык, рэферэнт па адукацыйнай працы.

• "27 студзеня ў еўрапейскай культуры памяці" - Аляксандр Грахоцкі, гісторык, дацэнт Гомельскага ўніверсітэта.

• Відэа-інтэрв'ю "27 студзеня для беларускай грамадскасці" - Марта Мартынюк, журналіст анлайн-часопіс Litary.net.

• "Савецкія ваеннапалонныя - "ахвяры дзвюх дыктатур" і праблема культуры памяці ў ФРГ і РБ" - Алена Мох, кандыдат гістарычных навук "Нацыянальны інстытут адукацыі".

• "Тэма Халакосту ў публікацыях "Рэгіянальнай газеты". Памятныя мясціны, сведкі гісторыі беларускага Павілля" - Наталля Тур, карэспандэнтка "Рэгіянальная газета".

• "Перажыванне траўмы на шляху да прымірэння" - Алена Яшчанка, магістр псіхалагічных навук, "ГДЯА Хэсэд-Рахамім".

Месца правядзення:

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, г. Мінск, вул. Сухая, 25.

 

Арганізатары і рэферэнты:

Беатрыс Петцольд, каардынатар адукацыйных праграм.

Антаніна Чумакова, рэферэнт па адукацыйнай працы.

Аляксандр Грахоцкі, гісторык, дацэнт Гомельскага ўніверсітэта.

Марта Мартынюк, журналіст анлайн часопіса Litary.net.

Аляксей Чубат, журналіст, сябра Рады МГА "Гісторыка".

Наталля Тур, журналіст "Рэгіянальная газета".

Алена Мох, кандыдат гістарычных навук "Нацыянальны інстытут адукацыі".

Алена Яшчанка, магістр псіхалагічных навук " ГДЯА Хэсэд-Рахамім".

 

Каментары да навіны: