Вуснагістарычная летняя школа ў Празе

2016-03-23

Летняя школа па вуснай гісторыі, якая пройдзе 5-13 верасня 2016 г. пад патранажам Гуманітарнага факультэта Карлава ўніверсітэта ў Празе, мае на мэце пазнаёміць студэнтаў са ўсяго свету з найноўшымі трэндамі і падыходамі ў вуснагісторычнай галіне, гэтаксама як і з яе тэарэтычнымі аспектамі ды практычнымі ўздзеяннямі новых медыя і тэхналогіяў на вусную гісторыі.

На практычных варкшопах студэнтам будзе прадэманстравана, як правесці вуснагістарычнае інтэрв’ю, як прааналізаваць і інтэрпрэтаваць яго, а таксама як архіваваць сабраныя дадзеныя. У выніку арганізатары імкнуцца выпрацаваць пэўныя тэарэтычныя, метадалагічныя, этычныя і архіўныя стандарты вуснай гісторыі.

Усе, хто вырашыць наведаць Летнюю школу па вуснай гісторыі ў Празе сёлета, змогуць сустрэцца з вядомымі вуснымі гісторыкамі такімі, як напрыклад: Роб Перкс (Вялікабрытанія), Аляксандр фон Плата (Германія), Дэвід Кінг Данаўэй (ЗША), Моніка Вржгулова (Славакія), Міраслаў Ванэк (Чэхія), Павел Мюкэ (Чэхія)  і іншымі выкладчыкамі дэпартамента Вуснай і Найноўшай гісторыі.

Усе лектары прадставяць найноўшыя вынікі сваіх уласных даследаванняў і будуць удзельнічаць у працоўных сустрэчах са студэнтамі, якія будуць датычыцца распрацоўкам  студэнцкіх праектаў.

Арганізатары вітаюць студэнтаў, якія займаюцца ў кірунках гісторыі, этналогіі, антрапалогіі, фалькларыстыкі на бакалаўрскім, магістранцкім ці дактаранцкім узроўні навучання.

Усе навучэнцы школы павінны будуць прадставяць свае ўласныя праекты на працягу 10-15 хвілін з наступных іх абмеркаваннем.

Усе зацікаўленыя могуць запоўніць заяўку і даведацца падрабязную інфармацыю аб умовах ўдзелу ў летняй школе ў Празе ў раздзеле Application and Fees .

Прыём заявак на ўдзел -  да 30 красавіка 2016 г.  

Каментары да навіны: