Iнтэрнэт-конкурс «Славутыя землякi». Трэці этап

2013-03-11

Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі ў мэтах фармавання ў школьнікаў цікавасці да нацыянальнай культуры і мастацтва абвяшчае трэці этап інтэрнэт-конкурса «Славутыя землякi».

Этап прысвечаны вядомым гістарычным дзеячам Беларусі. Перыяд падачы прац: 05.03.13–31.03.13.

Удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Праект прызначаны для дзвюх узроставых груп: 5–8 класы (група А), 9–11 класы (група Б).

Праект рэалізуецца праз серыю гульняў-конкурсаў, якія дазваляюць лепш пазнаёміцца з культурнай спадчынай, выбітнымі людзьмі, традыцыямі краіны, убачыць самабытнасць і ацаніць унёсак беларускага народа ў сусветную культуру. Навучэнцы змогуць глыбей пазнаёміцца з дасягненнямі і выбітнымі дзеячамі сваёй краіны, атрымаць веды, якія дапамогуць ім навучыцца разумець і паважаць нацыянальную культуру. Таксама найлепшыя працы змогуць паўдзельнічаць у міжнародным абмене.

Найлепшыя працы і каманды будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Падрабязнасці на сайце mddm.org

Каментары да навіны: