Прэзентацыя інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі” ў Гомелі

2013-03-20

Ласкава запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-праекта “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага он-лайн сховішча вусных успамінаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў Гомелі 26 сакавіка ў 16.00 ( філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4).

Сустрэча будзе прысвечана праблемам захавання памяці, значэння вуснагістарычных даследаванняў і захоўвання успамінаў як крыніцы для гэтых даследаванняў.

У сустрэчы возмуць удзел гісторыкі Анатоль Вялікі, Ірына Кашталян, Вольга Іванова і інш.

Прыходзьце, чакаем! Уваход вольны.

Каментары да навіны: