Шпацыр па памяці ў Мінску

2016-04-20

Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей “Дом Анны Франк” (Амстэрдам) запрашаюць вас паўдзельнічаць у трэнінгу міжнароднага праекта Memory Walk, які пройдзе 7-9 траўня ў Мінску. 

"Шпацыр па памяці"  - трэнінг па стварэнню відэа і даследаванню памяці ў горадзе, які гэтым разам пройдзе ў Мінску.  

Падчас гэтага трохдзённага інтэрактыўнага семінара яго ўдзельнікі:

- пазнаёмяцца з памятнымі месцамі і гістарычнымі помнікамі Мінска, якія прысвечаны Другой сусветнай вайне;

- наведаюць найбольш цікавыя мемарыялы, звязаныя з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску;

- атрымаюць даследчыя навыкі, арыентаваныя на разуменне помнікаў і той гісторыі, якая імі адлюстроўваецца;

- авалодаюць практычнымі навыкамі здымання відэа і мантажу;

- навучацца асновам правядзення інтэрв'ю: фармуляванню пытанняў, прынцыпам правядзення апытання і размовы з рэспандэнтамі;

У выніку трэнінгу чакаецца стварэнне відэаролікаў, прысвечаных памяці аб падзеях Другой сусветнай вайны ў Мінску.

Удзельнікам гарантуюцца цёплая гарбата/кава, смачныя абеды і прыемная, сяброўская атмасфера. 

Удзел у трэнінгу бясплатны. 

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 5 траўня 
http://goo.gl/forms/3zwmgQOSw5

Па пытаннях пішыце на: l.shynder@annefrank.nl

Трэнінг у Мінску праводзіцца дзякуючы падтрымцы Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна

Каментары да навіны: