Народы Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў сітуацыі выбуху германска-савецкай вайны летам 1941 года

2016-05-25

Інстытут Палітычных Студыяў Польскай Акадэміі Навук і Інстытут Нацыянальнай Памяці Польшчы запрашаюць да ўдзелу ў міжнароднай  навуковай  канферэнцыі, прысвечанай падзеям выбуху германска-савецкай вайны ўлетку 1941 г., якая адбудзецца 11 кастрычніка 2016 года ў Варшаве.

Прадметам канферэнцыі з’яўляецца высвятленне стаўлення розных нацыянальных груп у дачыненні да акупантаў (абодвух – нямецкіх і савецкіх) і эвалюцыі гэтых пазіцый, якая адбывалася пад ўплывам ваенных акалічнасцяў і палітыкі акупантаў. Пазіцый, якія праяўляліся як ў выглядзе супрацоўніцтва, так аж да праяў ўзброенага супраціўлення. Былі яны і вынікам незалежніцкіх памкненняў некаторых нацыянальных асяродкаў. Арганізатараў канферэнцыі цікавяць таксама стасункі паміж асобнымі нацыянальнымі, канфесійнымі і сацыяльнымі групамі ў сітуацыі выбуху вайны. У якасці асобнай праблематыкі будуць разглядацца рэпрэсіі і злачынствы, здзейсненыя нямецкімі і савецкімі акупантамі ўлетку 1941 г. Асобая ўвага будзе надавацца прычынам, маштабам, вынікі і сучасным ацэнкам гэтых злачынстваў.

Іншыя тэмы, у якіх зацікаўленыя арганізатары канферэнцыі:

- ацэнка актуальнага стану даследаванняў становішча розных групаў насельніцтва напачатку германска-савецкай вайны ў 1941 г. і магчымыя даследчыя перспектывы;

- прававы статус краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы ў 1941 г.;

- палітыка акупантаў у адносінах да мясцовага насельніцтва;

- міграцыя насельніцтва, якая была выкліканая вайной;

- пачатак вайны ў 1941 г. праз прызму паасобных здарэнняў або асабовых біяграфій;

- пачатак германска-савецкай вайны ў сучаснай гістарычнай памяці.

Тэматыка канферэнцыі ахоплівае і іншыя падыходы да праблемаў, звязаных з сітуацыяй і становішчам народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы напярэдадні пачатку ваенных дзеянняў між германскім ІІІ Рэйхам і СССР улетку 1941 года. Праграма канферэнцыі прадугледжвае як даклады, якія будуць насіць аглядальны характар, так і рэфераты, якія будуць прадстаўляць рэгіянальныя даследаванні альбо вывучэнне пэўных кейсаў.

Храналагічна канферэнцыя будзе канцэнтравацца на падзеях і з’явах лета 1941 г. з непазбежным звяртаннем да разгляду ранейшых ці пазнейшых гістарычных прамежкаў.

Паседжання канферэнцыі будуць адбывацца на польскай і ангельскай мовах (з сінхронным перакладам).

Аўтарам дакладаў арганізатары пакрыюць кошты пражывання (жытло, сілкаванне), а таксама транспартныя выдаткі.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (у адпаведнасці з фармулярам) належыць выслаць на адрас pawel.rokicki@ipn.gov.pl   да 15 чэрвеня 2016 г.

Да заяўкі мусяць прыкладацца тэзісы дакладу (да 300 слоў на польскай ці ангельскай мове), кароткае CV, а таксама навуковы артыкул з даследчых напрацовак аўтара.

Арганізацыйны камітэта праінфармуе аб выніках адбору дакладаў да канца чэрвеня 2016 г. 

Плануецца публікацыя тэкстаў канферэнцыі.

 

Каментары да навіны: