"Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі"

2016-05-31

Аніка Вальке (PhD, Assistant Professor універсітэта ім. Вашынгтона ў Сэнт-Луісе), аўтар кнігі «Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі» (Oxford University Press, 2015) прадставіць яе 2 чэрвеня ў 17:00 у Гістарычнай майстэрні ім. Л. Левіна.

Нацысцкі рэжым і супрацоўнічаўшыя з ім мясцовыя жыхары знішчылі 800 000 беларускіх габрэяў, многія з якіх былі бацькамі альбо сваякамі дзяцей і непаўналетніх габрэяў, выжыўшых падчас вайны. Пасірацелі тысячы дзяўчынак і хлопчыкаў; яны саматугам змагаліся за сваё выжыванне. Кніга «Піянеры і партызаны» - першая сістэматычная хроніка жыцця маладых савецкіх габрэяў ва ўмовах нацысцкай акупацыі і генацыду. Жыццёвы досвед і ўспаміны гэтых сірот караняцца ў 1930-х гадах, калі савецкая палітыка прапагандавала, а часам і літаральна стварала міжэтнічную салідарнасць і сацыяльная роўнасць. Гэты досвед міжэтнічнай салідарнасці забяспечыў магутную аснову для выжывання маладых габрэяў, а праз некалькі паваенных дзесяцігоддзяў выявіў сабой перажыты імі вопыт гвалту і выцяснення. Выкарыстоўваючы вусныя аповеды выжыўшых, відэасведчанні і ўспаміны, Аніка Вальке паказвае вырашаючую ролю ўзросту і пола ў фармаванні стратэгій выжывання і замацаванні ў памяці маладых габрэяў нацысцкага генацыду. Кніга адлюстроўвае, якім чынам агульны досвед траўмы палягчаў супольнае развіццё ўнутры і за межамі нацыянальных груп, а таксама выяўляе адносіны паміж памяццю і ідэнтычнасцю ў савецкім і постсавецкім кантэксце. Прэзентацыя Анікі Вальке дасць магчымасць абмеркаваць  метадалогію і тэорыю вуснай гісторыі, а таксама практычнае ўжыванне і падводныя камяні падобнага даследавання на прасторы былога Савецкага Саюза.

Каментары да навіны: