"Восень 1939 года..." цяпер анлайн

2016-07-02

Радыя паведаміць, што зборнік артыкулаў "Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі" цяпер апублікаваны і даступны анлайн для чытання  і пампавання. Выданне з’яўляецца зборнікам матэрыялаў міжнароднай канферэнцыі, якую да 75-ай гадавіны вераснёвых падзеяў 1939 года праводзіў Беларускі архіў вуснай гісторыі ў 2014 г.

У сваёй прадмове навуковы рэдактар зборніка, гісторык Алесь Смалянчук адзначае, што даючы ацэнкі падзеяў восені 1939 г. і іх наступстваў варта зразумець, як стасуецца бясспрэчная важнасць "уз'яднання" для гісторыі Беларускай дзяржавы з ацэнкай гэтых падзей з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцяў? Адказ на гэтае пытанне між іншым патрабуе ад даследчыкаў новага прачытання традыцыйных гістарычных крыніц і пошуку ды выкарыстання новых. Важную ролю ў гэтым працэсе павінны адыграць дыскусіі з гісторыкамі з іншых краін і, у першую чаргу, з польскімі калегамі. Цікавыя вынікі таксама дае спробы выйсці па-за межы архіваў і бібліятэк і звярнуцца да вусных успамінаў сведак тагачасных падзей.        

Аснову зборніка склалі матэрыялы вуснагістарычных даследаванняў, якія дазваляюць убачыць той вобраз сацыяльных і палітычных пераменаў восені 1939 – вясны 1941 г., якія захавала памяць непасрэдных сведкаў і ўдзельнікаў тых падзей. Іх дапаўняюць артыкулы, падрыхтаваныя ў рамках дамінуючай гістарычнай традыцыі. Суаднісенне розных накірункаў гістарычных даследаванняў у межах вывучэння палітычных і сацыяльных трансфармацый 1939 г. у Заходняй Беларусі спрыяе іх навуковаму пераасэнсаванню і дазваляе вывесці дыскусію пра "ўз'яднанне беларускага народу" на больш высокі ўзровень.

Іншай важнай часткай зборніка з'яўляюцца тэксты, прысвечаныя тэарэтычным і практычным аспектам вуснагістарычных даследаванняў, якія адлюстроўваюць развіццё гэтага накірунку гуманістыкі ў Беларусі.

Тэкст зборніка даступны па прамой спасылцы, альбо ў раздзеле літаратары на нашым сайце.

Разам са зборнікам выкладзены і рэцэнзіі на дадзенае выданне, якія былі апублікаваны на сённяшні момант:

Каментары да навіны: