Экспедыцыя “Гарадзеншчына 2016” (+Відэа)

2016-07-04

Як і летась экспедыцыя накіравана на вывучэнне калектывізацыі Заходняй Беларусі ў канцы 40-х – пачатку 50-х гг. ХХ ст. Гэтым разам праца экспедыцыі праходзіць у каталіцкім рэгіёне, дзе сканцэнтраваны вялікі адсотак польскага насельніцтва.

Сёння  каманды нашых  інтэрв'юераў  наведалі Лідскі і Іўеўскі раёны.  Адным з першых месцаў, куды мы патрапілі была вёска Геранёны, Іўеўскага р-на, вядомыя сваім слынным мінулым і адметнымі гістарычнымі славутасцямі. 

Тут нам пашчасціла мець цікавую размову з пані Мадэстай, былой калгасніцай і шляхцянкай, ды і проста добрай кабетай.

Пані Мадэста так распавяла пра стварэнне калгасаў у яе роднай вёсцы Апіта:

 

Размова зайшла таксама пра шляхцюкоў ды хлопаў, якія жылі па розныя бакі адной вёскі:

Распавяла пані Мадэста і пра “белых”, так тут называюць акаўцаў (байцоў Арміі Краёвай), пра тое, як яны застрашалі мясцовых жыхароў:

Працяг будзе... 

 

Каментары да навіны: