Музеі і іх публіка ў месцах супярэчлівай гісторыі

2016-08-09

Музей гісторыі польскіх яўрэяў "Полін" (Варшава) запрашае да ўдзелу ў канферэнцыі "Museums and Their Publics at Sites of Conflicted History" , прысвечанай ролі музеяў у грамадствах з канфліктнай памяццю аб сваім мінулым, якая пройдзе 13-15 сакавіка 2017 г.

Гістарычныя музеі аказваюцца перад асаблівай праблемай у грамадствах, якія перажылі канфлікт і праявы гвалту ў нядаўняй памяці, а таксама радыкальныя геапалітычныя і ідэалагічныя змены, не кажучы ўжо пра сацыяльна-эканамічныя і тэхналагічныя выклікі. Разнародныя і канкуруючыя гістарычныя перспектывы характарызуюць дынаміку публічнай памяці ў гэтых грамадствах. Адрозныя па сваім змесце наратывы пра мінулае апавядаюцца або паралельна, або існуюць у адкрытым канфлікце адзін з адным, у той самы час як успаміны, дагэтуль прыхаваныя і замоўчаныя, чакаюць свайго часу для публічнай артыкуляцыі ў правільным спалучэнні.

У якасці ўдзельнікаў канферэнцыі запрашаюцца як навукоўцы з розных дысцыплін (антрапалогія, сацыялогія, гісторыя, даследаванні памяці, музеязнаўства, паліталогія), так і музейныя спецыялісты, уключаючы музейных куратараў і адукатараў, для абмеркавання ролі музеяў у правядзенні дыскусіі аб канфліктных пытаннях мінулага скіраванай да іх наведвальнікаў.

Для ўдзелу трэба даслаць тэзісы ў памеры да 300 словаў разам са сваім рэзюме на адрас: GEOP@polin.pl

Апошні тэрмін падачы заявак 15 верасня 2016 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на скрыню: GEOP@polin.pl

Арганізатары:   POLIN Museum of the History of Polish Jews,

Birkbeck University of London,

Concordia University,

New York University,

 University of Warsaw.

 

Каментары да навіны: