Берлінскі Семінар

2016-08-13

Фонд Роберта Боша арганізуе міжнародны Семінар – Truth, Justice & Remembrance, які пройдзе з 26 лістапада па 8 снежня 2016 годаСемінар адбудзецца ў Берліне (Германія).

Праграма накіравана на паляпшэнне крос-рэгіянальных даследаванняў мінулага ў разнастайных сацыяльных кантэкстах.

Гэты ўнікальны двухтыднёвы семінар збярэ з усяго свету 25 актараў, якія паходзяць з (пост)канфліктных грамадстваў і занятыя ў галіне палітыкі памяці, працуюць з успамінамі або з дакументацыяй і займаюцца высвятленнем праўды падчас ці пасля канфліктаў.

Берлінскі семінар прадстаўляе ўдзельнікам магчымасць:

- даведацца болей пра тое, як разглядаюць уласнае мінулае ў Германіі на прыкладзе публічнага стаўлення да нацысцкага рэжыму і камуністычнага ладу ў ГДР, а таксама пра існуючы грамадскія дыскусіі па гэтых праблемах;

- абмяняцца найбольш эфектыўнымі методыкамі працы з удзельнікамі з іншых (пост)канфліктных грамадстваў;

- прапрацаваць тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца ўдзельнікі ў сваёй працы, у дзейнасці сваіх арганізацый і супольнасцях пры дапамозе адмысловых спецыялістаў, а таксама атрымаўшы кансультацыі і падтрымку ад калег;

- узмацніць навыкі лідэрства і распрацаваць магчымыя стратэгіі самакіравання і самаразвіцця.

Праграма семінара ўключае наведванне месцаў памяці і сустрэчы з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, палітыкамі і СМІ, сведкамі і экспертамі, а таксама ўдзел у воркшопах, якія будуць праводзіць адмысловыя нямецкія інстытуцыі ці прыватныя асобы.

Удзельнікам семінара будуць пакрытыя транспартныя кошты, выдаткі на жытло, харчаванне, а таксама падарожжы, запланаваныя падчас семінара.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 15 жніўня 2016 г., запоўніўшы фармуляр па наступнай спасылцы

Запрашэнне да ўдзелу з падрабязнымі ўмовамі на ангельскай мове.

Каментары да навіны: