Конкурс відэа-інтэрв’ю працягваецца да 1 верасня!

2016-08-17

Па заяўкам тых, хто яшчэ не паспеў зняць ці дапрацаваць свае відэаролікі, але мае шчырае жаданне і імпэт паўдзельнічаць, аргкамітэт конкурсу прыняў рашэнне працягнуць тэрмін прыёму конкурсных прац да 1 верасня 2016 года.

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя 6 верасня.

Ад патэнцыйных удзельнікаў прыходзяць пытанні і асцярогі наконт якасці іх аматарскіх відэаздымак ці мантажу.  У сувязі з гэтым заклікаем не баяцца рабіць відэа і не гнацца за якаснай карцінкай і ўзорамі сучаснай відэа апрацоўкі, бо нас у першую чаргу цікавіць змястоўнасць вашага відэа-інтэрв’ю. Таму падыдзе любы даступны вам відэа-здымач, галоўнае зрабіць запіс успаміну ці размовы са сведкам часу, дзе будзе раскрыта тэма рэлігійнага жыцця ў Беларусі за савецкім часам.

Гэта можа быць асобная гісторыя ці прыклад з жыцця альбо цэлая біяграфія чалавека – выбіраць вам як аўтару відэа.

У якасці чарговага прыклада можна прывесці ўрывак інтэрв’ю, дзе рэспандэнтка распавядае забаўную гісторыю-показку, якая выкрывае бязбожную сутнасць “камунізмы”: 

 

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца па  спасылцы .

А таксама наведаўшы старонку конкурсу ў ВК:   www.vk.com/vyznanne_viery

 

Каментары да навіны: