Міжнародная Брэменская Кіна-канферэнцыя “Фільм як даследчы метад”

2016-08-27

Брэменскі ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў 22-ой Міжнароднай Брэменскай Кіна-канферэнцыі пад назвай “Фільм як даследчы метад”, якая адбудзецца 3-7 мая 2017 года.

Выкарыстанне фільма для даследаванняў ці ў якасці даследчага метаду можа набываць вельмі розныя формы і кірункі. У прыродазнаўчых і гуманітарных навуках, напрыклад, фільм можа з’яўляцца візуальным доказам па сродкам запісу, візуалізацыі і захавання  паслядоўнасці дзеянняў. Падобным чынам, у якасці філасофскага эсэ, фільм-роздум можа выкарыстоўвацца як метад мыслення і сачынення. Да таго ж фільм можа быць дапаможным сродкам у гістарыяграфіі ці адлюстраваннем чалавечых ідэй і памкненніяў.

Нарэшце, у кантэксце даследаванняў мастацтва фільм прапануе метадалагічныя падыходы, здольныя спалучаць навуку і мастацтва, гэта можа быць як дакументальнае кіно, так і мастацкае, у тым ліку такія сучасныя формы кінатворчасці як інтэрактыўная дакументалістыка і відэа эсэ.  

22-ая Міжнародная Брэменская Кіна-канферэнцыя будзе звернутая да міждысцыплінарнага значэння кіно як даследчага метаду.  Для ўдзелу запрашаюцца даследчыкі ў галіне кіно, культуралогіі і гісторыі, а таксама навукоўцы, працуючыя ў сумежных абласцях. Падчас канферэнцыі адбудуцца прагляданні фільмаў ў мясцовай кіназале,  дыскусіі з іх стваральнікамі, а таксама абмеркаванне і ацэнка даследчай вартасці гэтых кінастужак.

На канферэнцыю ў якасці дакладаў вітаюцца даследаванні, якія носяць міждысцыплінарны характар ці адносяцца да тэорыі кінематаграфіі.

Для ўдзелу трэба да 1 кастрычніка скласці заяўку (2000 сімвалаў) з кароткім рэзюме пра сябе на ангельскай ці нямецкай мове. Contact: Rasmus Greiner, rgreiner@uni-bremen.de

Арганізатары могуць пакрыць толькі транспартныя выдаткі, пры гэтым памер кампенсацыі досыць абмежаваныя.

Call for Papers: Film As Research Method

Каментары да навіны: