“Угаворвалі сілай...” або вусныя гісторыі пра калектывізацыю ў Заходняй Беларусі

2016-09-02

Запрашаем на прэзентацыю вынікаў летняй экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі. Яе ўдзельнікі запісвалі вусныя ўспаміны вяскоўцаў Гарадзеншчыны на тэму: “Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі (1948-1952): гвалт улады і стратэгіі выжывання”.

Пасляваенная калектывізацыя змяніла жыццёвы ўклад некалькіх мільёнаў вяскоўцаў. Што сталася з чалавекам, які з гаспадара ператвараўся ў калгасніка? Як гэта змяніла сялянскі светапогляд, асноўнымі каштоўнаснымі арыентырамі якога звычайна былі праца, зямля і вера? У чым наватарства вуснагістарычнага падыходу ў вывучэнні мінуўшчыны, і чаму ён да гэтага часу знаходзіцца на перыферыі гістарычных даследаванняў у Беларусі?

Запрашаем на размову пра мінулае, якая, магчыма, дапаможа зразумець сучасную Беларусь.

Месца і час правядзення: Гародня, галерэя “Крыга”, 20 верасня 2016 г., 18.00

Каментары да навіны: