Абвяшчэнне вынікаў конкурсу відэа-інтэрв’ю!

2016-09-06

Нарэшце падведзены вынікі конкурсу відэа-інтэрв’ю “Успомніць усё. Вера за савецкім часам.” Арганізатары праекта выказваюць падзяку ўсім удзельнікам, якія знайшлі матывацыю і час для захавання гістарычнай памяці ў лакальным фармаце -- кожны з пададзеных на конкурс відэаролікаў мае вялікую каштоўнасць і заслугоўвае высокай ацэнкі. Тым не менш па ўмовах конкурсу былі вызначаны пераможцы. Імі сталі Аляксандр Ганец, Вольга Пятрова, Алена Шацько і Вадзім Урублеўскі.

Gloria victoribus!

Кожны з пераможцаў атрымае памятныя падарункі і сувеніры, таксама ўсім удзельнікам конкурсу будуць уручаныя ганаровыя дыпломы. Месца і час узнагароджання будзе аб’яўлены пазней, канкурсантам аб гэтым будзе паведамлена асабіста.

Каментары да навіны: