“Паміж разбежнымі наратывамі і нацыянальнай лаяльнасцю: Вусная гісторыя і палітыка памяці ва Усходняй Еўропе”

2016-10-07

Нямецкая асацыяцыя гістарычных даследаванняў Усходняй Еўропы і інстытут Гердэра (Інстытут даследаванняў Цэнтральна-Усходняй Еўропы) запрашаюць да ўдзелу ў навуковай канферэнцыі прысвечанай праблеме суадносін вуснай гісторыі і гістарычнай палітыкі ў краінах Усходняй Еўропы, якая пройдзе 2-3 сакавіка 2017 года ў г. Марбургу, Германія.

Палітычныя падзеі апошніх гадоў зноўку паказалі важную ролю палітыкі памяці ў палітычных працэсах у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. На запланаванай канферэнцыі будуць разглядацца пытанні пра магчымасць узаемадзеяння паміж існуючай палітыкай памяці і вуснай гісторыяй. Як правіла, інтэрв’ю не толькі адлюстроўваюць, але і залежаць ад бягучых палітычных абставін, аб чым, між іншым, сведчыць немажлівасць афіцыйна практыкаваць вусную гісторыю ў перыяд позняга сацыялізму або нядаўнія прыклады вуснагістарычных праектаў, якія ставілі за мэту ўкараненне існуючых міфаў, кшталту тых, што ўслаўляюць агульнанацыянальных герояў.   

Пад час канферэнцыі мы імкнёмся атрымаць шырокую параўнальную карціну досведу вусных гісторыкаў у розных краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Такім чынам, мы маем намер абмеркаваць не толькі гісторыю і практыкі вуснагістарычных праектаў, але і агульную палітыку памяці як перадумову і кантэкст навуковай працы.

Для абмеркавання на канферэнцыі прапануюцца такія пытанні:

• Якім чынам можна ахарактарызаваць і класіфікаваць палітыку памяці кожнай краіны?  Ці абмяжоўваюць гісторыкаў і іншых навукоўцаў тэматычныя табу? У якой форме і ў якой меры ўрады выкарыстоўваюць вусную гісторыю ў палітычных мэтах?

• Якім з’яўляецца ўнёсак вуснай гісторыі ў даследаванні Другой сусветнай вайны, нацысцкай акупацыі і сталінізму? Які тыпы наратываў з’яўляюцца вынікам? Калі змест вуснагістарычных інтэрв’ю адхіляецца ад афіцыйнага погляду на гісторыю, як і ў якой ступені такія высновы могуць быць даведзеныя да вядомасці шырокай грамадскасці?

• Як у вуснагістарычных інтэрв’ю згадваецца сацыялістычная эпоха: як «non-time», як час пакут? Якую ролю адыгрывае ідэалізацыя і настальгія? Якія дыскурсы дамінуюць на адпаведных этапах? Ці можам мы вызначыць іхнюю транснацыянальную агульнасць, ці кожны наратыў адпавядае ўласнай храналогіі?

• Вусная гісторыя ў перыяд позняга сацыялізму і ў постсацыялістычную эпоху прайшла шлях ад маргінальнага да афіцыйна прызнанага навуковага метаду. Якія працэсы легалізацыі і інстытуцыяналізацыі, а дзе-нідзе і дэлегітымізацыі і маргіналізацыі адбыліся пасля 1991 года? Як можна ахарактарызаваць бягучы стан вуснай гісторыі з кропкі погляду будучай стабільнасці і новых рызык? 

• Пад час значных палітычных падзей апошніх гадоў, такіх як, напрыклад, Еўра-Майдан ва Украіне або пратэсты на Балотнай плошчы ў Расіі, вуснагістарычныя праекты, якія датычыліся як актуальных, так і мінулых падзей, адыгралі важную ролю. У якіх умовах і з якім вынікам такія інтэрв’ю праводзіліся, ацэньваліся і публікаваліся?

Асноўная мова канферэнцыі – нямецкая, вітаюцца таксама матэрыялы на ангельскай мове. Частка дакладчыкаў будзе запрошана, іншая частка будзе абрана з дапамогаю гэтага анонсу. Пасля канферэнцыі плануецца публікацыя як матэрыялаў. Мажлівае пакрыццё выдаткаў на праезд і пражыванне.

Заяўкі з анатацыяй (не больш за адну старонку) і кароткім рэзюмэ можна дасылаць да 20 кастрычніка 2016 г. на адрасы:

Prof. Dr. Julia Obertreis

Lehrstuhl für Neuere und Neueste Geschichte mit dem Schwerpunkt der Geschichte Osteuropas,

Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg

julia.obertreis@fau.de

а таксама

Dr. Heidi Hein-Kircher

Wissenschaftsforum, Herder-Institut

heidi.hein-kircher@herder-institut.de

 

Каментары да навіны: