Вусная гісторыя на Кангрэсе

2016-10-13

Штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі традыцыйна збірае навукоўцаў розных краін і розных кірункаў. Вось ужо які раз вуснагістарычныя даклады становяцца неад’емнай часткай праграмы мерапрыемства. 

Так, даклады па гісторыі Халакосту падрыхтавалі Вольга Іванова (канд. гіст. навук) “Успаміны па гісторыі Халакосту ў Беларусім архіве вуснай гісторыі” і Ірына Махоўская (канд. гіст. навук) “Халакост у вуснай гісторыі. Мястэчка Мір”

Пасляваеннай міграцыі насельніцтва прысвечана даследаванне Малгажаты Рухневіч (доктар габілітаваны гісторыі) “Досвед перасялення з БССР у Польшчу ў 1944-1946 гадах”, Таццяна Касатая (магістр гісторыі) засяродзілася на канфесійнай гісторыі “Рэгістрацыя абшчын евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР: стратэгіі савецкай улады vs тактыкі вернікаў”
Відавочна, метад вуснай гісторыі усё актыўней уключаецца ў практыку даследаванняў ХХ ст., шырыцца кола тэмаў і накірункаў. 


Нельга абмінуць увагай прэзентаваныя на Кангрэсе выданні. Так, Ірына Кашталян (канд. гіст. навук) пазнаёміла прысутных са сваёй манаграфіяй (напісанай на падставе дысертацыі) “Рэпрэсіўныя фактары ўнутранай палітыкі СССР і штодзённае жыццё беларускага грамадства (1944-1953)”,  створанай на базе архіўных і вуснагістарычных даследаванняў. Аляксандр Далгоўскі (канд. гіст. навук) прэзентаваў манаграфію (дысертацыю) “Чарнобыль у Беларусі. Экалагічны крызіс і сацыяльны кампраміс (1986-1996)” –  надзвычай актуальнае даследаванне Чарнобыльскай праблематыкі. 


Ганна Энгелькінг атрымала прэмію Кангрэса ў намінацыі “Найлепшая польскамоўная манаграфія на беларускую тэматыку”. Кніга «Калхознікі. Антрапалагічнае даследаванне тоеснасці беларускай вёскі пералому ХХ і ХХІ стагоддзя» пісалася не адзін год, даследчыца доўгія гады праводзіла палявыя даследаванні, каб напісаць гэтую манаграфію. 

Каментары да навіны: