Уганараванне пераможцаў конкурсу відэа-інтэрв'ю

2016-11-02

31 кастрычніка ў Мінскай школе катэхізатараў адбылося ўганараванне пераможцаў конкурсу відэа-інтэрв'ю "Згадаць усё. Вера за савецкім часам".

Гран-пры конкурсу атрымала настаўніца з Маладэчна Вольга Пятрова. Яе ролік прысвечаны жыццёваму аповеду праваслаўнага святара а. Іаана Крупко. У інтэрв’ю раскрываецца няпросты лёс царкоўнага дзеяча ў часы уціску рэлігійнай свабоды, яго шлях да служэння і тыя цяжкасці ды перашкоды, якія ўзнікалі перад тымі, хто хацеў звязаць сваё жыццё з душапастарскай дзейнасцю.

Сярод пераможцаў конкурсу відэарэжысёр з Гродна Аляксандр Ганец, гісторык і музыказнаўца Алена Шацько, а таксама гісторык Вадзім Урублеўскі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Брацтва ў гонар віленскіх мучанікаў і Беларускі архіў вуснай гісторыі.

Усе відэа пераможцаў конкурсу можна паглядзець па спасылцы

Каментары да навіны: