Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Смаленчука "Беларуская гісторыя: знайсці чалавека"

2013-04-07

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Смаленчука "Беларуская гісторыя: знайсці чалавека"

9 красавіка (аўторак) у кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Смаленчука «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека». Тэксты кнігі тычацца беларускай гісторыі штодзённасці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі.

Іх лучыць аўтарскае памкненне зразумець Чалавека ў айчыннай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. Кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіум».

У прэзентацыі бяруць удзел аўтар і рэдактар выдання Алесь Анціпенка.

Пачатак а 19.00. Уваход — вольны.

Каментары да навіны: