Рэвалюцыя і габрэі

2016-12-07

На 2017 г. прыпадае 100-годдзе рэвалюцыі – падзеі, якая шмат у чым вызначыла сучасную карціну свету. Сёння паняцце «рэвалюцыя» трактуецца надзвычай шырока. Пад ім разумеюць і пераварот у грамадскай свядомасці, і змяненне сацыяльных адносін, і змену палітычнай сістэмы, і прышэсце новай парадыгмы навукі, і ўкараненне новых тэхналогій, і радыкальныя змены ў культуры і мастацтве. У наш час кажуць пра сэксуальную і інфармацыйную рэвалюцыі, пра рэвалюцыі менеджэраў, пра «каляровыя рэвалюцыі», рэвалюцыі ў модзе і г.д.

Вельмі часта ўсе гэтыя змены звязваюць з імёнамі габрэяў – піянераў і сімвалаў новага: рэвалюцыянераў у палітыцы, навуцы, духоўнай сферы. У той жа час на працягу стагоддзяў самі габрэі неаднаразова перажывалі перыяды радыкальных змяненняў, якія да непазнавальнасці змянялі габрэйскую супольнасць, габрэйскую думку, аблічча юдаізму.

Галоўнай задачай школы з'яўляецца разгляд складаных узаемаадносін паміж габрэямі і рэвалюцыяй, дыялектыкі рэвалюцыйных змяненняў «ўнутры» габрэйскай супольнасці, а таксама ролі габрэяў у рэвалюцыйных падзеях «звонку».

Школа арганізавана Цэнтрам «Сэфер» і International Center for University Teaching of Jewish Civilization, The Hebrew University of Jerusalem пры падтрымцы Фонду «Генезіс» і Ізраільскага культурнага Цэнтра ў Маскве.

Да ўдзелу ў Зімовай школе запрашаюцца студэнты, аспіранты і маладыя выкладчыкі (да 35 гадоў уключна), у сферу інтарэсаў якіх уваходзяць пытанні рэвалюцыйных зменаў і трансфармацый у габрэйскай філасофскай і рэлігійнай думцы, змены гістарычных эпох і месца габрэяў у гэтых глабальных пераменах, габрэйскай рэвалюцыі ў культуры і навуцы.

Праграма Школы ўключае міні-курсы (па 5 лекцый у кожным, удзельнікі школы змогуць праслухаць па 3 міні-курса); пленарныя лекцыі, майстар-класы і культурную праграму.

Удзельнікам Школы акрамя вучэбнай і культурнай праграмы прадастаўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне, забеспячэнне дапаможнымі навучальнымі матэрыяламі, а таксама трансфер з Масквы да месца правядзення школы.

Аплата праезду іншагародніх удзельнікаў да Масквы не кампенсуецца. Усе ўдзельнікі Школы (за выключэннем іншагародніх удзельнікаў, якія самастойна аплацілі свой праезд) павінны будуць унесці ўступны ўнёсак у памеры 2000 рублёў.

Заяўкі на ўдзел у Зімовай школе (анлайн-анкета) прымаюцца да 18 снежня 2016. Апісанне курсаў шукайце па спасылцы.

Паведамленні аб выніках конкурснага адбору на Зімовую школу будуць разасланыя да 23 снежня 2016 г.

Паводле: Цэнтр «Сэфер»

Глядзіце таксама:  Калекцыя Цэнтра «Сэфер» «Успаміны жыхароў г.п. Жалудок» (этнакультурныя стэрэатыпы ў народнай традыцыі: славяне і іх суседзі)

Каментары да навіны: