Памяць аб вераваннях – зменлівы свет рэлігіі і веры ў свецкім грамадстве

2016-12-12

14-15 Ліпеня 2017 у Лідскім універсітэце Троіцы (Leeds Trinity University, Horsforth) адбудзецца канферэнцыя «Памяць аб вераваннях – зменлівы свет рэлігіі і веры ў свецкім грамадстве»

У апошнія гады паняцці «вера» і «нявер'е» развівалі новыя значэнні. Тое, што толькі адно пакаленне таму магло ацэньвацца як нешта індывідуальнае і прыватнае, зараз можа быць прадметам адкрытай ідэнтыфікацыі, канфрантацыі і судовага разбіральніцтва. У разуменні гэтых зменаў, памяць грае важную ролю. Неабходна вызначыць, як вера і нявер'е гублялі значэнне на ўзроўні сям'і, абшчыны і грамадства; спазнаць удзел людзей у практыках веры і вопыт інстытутаў арганізаванай рэлігіі. Магчыма, з нагоды забабонаў, перспектыўныя гісторыкі розных грамадстаў у асноўным грэбуюць тэмай веры і нявер'я.

Выходзячы за рамкі даследаванняў, якія накіраваны на людзей з рэлігійнымі перакананнямі, вусная гісторыя адкрывае магчымасць для дэбатаў па-за межамі інстытуцыяналізаванай рэлігіі як канцэптуальна, так і практычна, рассоўвае межы таго, што маецца на ўвазе пад верай. На самой справе, вусная гісторыя прапануе ідэальны падыход да разумення праявы веры і атэізму на індывідуальным узроўні, адсочваючы іх адносіны да зменлівых выражэнняў больш шырокіх культурных нормаў і прысваення ідэнтычнасці. Улічваючы такую пастаноўку пытанняў, сфера кампетэнцыі Канферэнцыі будзе шырокай, але ўвага павінна быць сканцэнтравана на вуснай гісторыі ў наступных пытаннях:

  1.  
  2. метадалагічныя праблемы ў разуменні веры, свецкай дзяржавы і рэлігіі;
  3. разуменне, з дапамогай вусных сведчанняў, працэсу секулярызацыі;
  4. інтэр-суб'ектыўнасць ў інтэрв'ю на тэму веры і нявер'я;
  5. роля, якую адыгрывае вера ў фарміраванні памяці;
  6. даследаванне інтэрфейсу рэлігіі, перакананняў і культурных / нацыянальных ідэнтычнасцяў;
  7. вера і адукацыя;
  8. вера і нявер'е ў сацыяльных, палітычных і культурных пераўтварэннях;
  9. ссоўванне наратываў рэлігіі ад інстытуцыйнай базы;
  10. гендэр і устаноўленыя рэлігійныя інстытуты; 
  11. секты і рухі.

Асноўныя дакладчыкі: прафесар Калум Браўн (Універсітэт Глазга), д-р Эбі Дэй (Голдсмітс, Універсітэт Лондана), д-р Ціна Блок (Універсітэт Томпсан Рыверс, Брытанская Калумбія),  Брус Кент.

Усе прапановы, што базуюцца на вуснай гісторыі, у тым ліку даклады, панэлі, прэзентацыі, воркшопы, плакаты і дэманстрацыі павінны быць прадстаўлены да 16 снежня 2016 года на адрас: OHSConf2017@ohs.org.uk

Канферэнцыя ўключыць у сябе аспекты, прысвечаныя вышэйшай адукацыі OHS і спецыяльныя групы па інтарэсах.

Паводле: Oral History Society

Каментары да навіны: