Нянавісць, праведнасць і страх: Халакост у Беларусі

2017-01-13

«Беларуская памяць пра Халакост» – першая тэма, на якую звернуць увагу арганізатары Клуба. Які вобраз Халакосту захаваўся ў памяці беларусаў? Наколькі аповеды сведкаў вайны адпавядаюць сучаснаму адлюстраванню трагедыі ў падручніках, у гістарычнай літаратуры, у мемарыялізацыі Халакосту? Як беларусы падчас вайны трактавалі ягоныя прычыны? Ці ўплывала на гэтае разуменне падзеленасць Беларусі да восені 1939 г.?

Уваход у Мінскае гета

Шукаць адказы на гэтыя складаныя і цяжкія пытанні будзе прафесар Алесь Смалянчук. Спецыяльны госць сустрэчы – мастацтвазнаўца і культуролаг Сяргей Харэўскі.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук больш за 10 гадоў даследуе памяць жыхароў Беларусі пра ХХ стагоддзе. Сярод іншых тэмаў, прафесар цікавіцца, як людзі тлумачаць прычыны забойства габрэяў падчас Другой сусветнай вайны.

Масавая дэпартацыя габрэяў з гета ў г. Гродна

Сяргей Харэўскі, беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуролаг, мастацтвазнаўца. Спадар Сяргей паглядзіць на праблему Халакосту з культуралагічнага ракурсу: якім чынам тэма Халакосту замацавалася ў архітэктуры, мастацтве і г.д. 

Мемарыяльны комплекс «Яма» ў Мінску

Запрашаем усіх зацікаўленых 19 студзеня ў 18.30 у Гістарычную майстэрню па адрасе: вул. Сухая, 25. Уваход вольны.

У матэрыяле выкарыстаныя фотаздымкі з рэсурса H.E.A.R.T

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: «КЛУБ ВУСНАГА ГІСТОРЫКА» АЛЬБО НАВОШТА НАМ ПАТРЭБНА ЯШЧЭ АДНА АДУКАЦЫЙНАЯ ПЛЯЦОЎКА

Каментары да навіны: