Як дзецям расказваць пра Халакост?

2018-01-15

Клуб вуснага гісторыка распачынае новы год практыкумам, у якім прымуць удзел спецыялісты-адукатары і госці паседжання.

Сустрэча будзе цалкам прысвечана розным методыкам і практыкам выкладання дзецям тэмы Халакосту.

Таксама наведвальнікі атрымаюць магчымасць наведаць выставу “Розныя войны”, падрыхтаваную “Мемарыялам”, якая ўпершыню экспануецца ў Мінску. Выстава прадстаўляе бачанне гісторыі Другой сусветнай вайны і Халакосту ў падручніках розных краін.

Для Беларусі ж Халакост – падвойная адукатарская праблема. Па-першае, падручнікі не звяртаюць на гэту тэму ўвагі і таму спецыялістам трэба самастойна знайсці спосаб распавесці дзецям пра трагедыю. Адсюль вынікае другая праблема: якім чынам гэта эфектыўна зрабіць.

Гэтай праблемай зацікавілася Ірына Кашталян, якая разам з калектывам настаўнікаў распрацавала адмысловы метадычны комплекс. На паседжанні госці пазнаёмяцца з новымі навучальнымі матэрыяламі, а таксама прымуць удзел у іх атэстацыі і апрабацыі.

Сустрэча адбудзецца 24 студзеня ў 18.30 у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25). Уваход вольны

Каментары да навіны: