«Прамоўленыя гісторыя: лёс вясковай Папялушкі»

2018-03-06

На чарговай сустрэчы Клуба вуснага гісторыка 16 сакавіка 2018 г. у 18.30 будзе прадстаўлена методыка біяграфічнага аналізу вусных успамінаў на прыкладзе прамоўленай аўтабіяграфіі Ганны Цэван – беззямельнай сялянкі з палескай вёскі, што стала старшынёй сельскага Савета. Методыка базуецца на аналізе канфігурацый біяграфічнага наратыву, раскрываецца праз выяўленне храналагічных маркераў, траўм, лакун, гендэрных і сюжэтных асаблівасцей, камунікатыўных стратэгій, адказвае на пытанні як гаворыць апавядальнік? для чаго гаворыць? і  пра што гаворыць? Яна раскрывае тыповыя і ўнікальныя сюжэты беларускай гісторыі  мінулага стагоддзя.

Прамоўленая аўтабіяграфія Ганны Цэван з’яўляецца адной з 16-ці гісторый, што ўвайшлі ў кнігу “Прамоўленая гісторыя. ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі”, якая будзе прэзентавана падчас сустрэчы.

Выступоўцы – Вольга Лабачэўская, Вольга Іванова

Мадэратар – Ірына Кашталян

Месца правядзення: Гістарычная майстэрня (вул. Сухая, 25)

Уваход вольны. 

 

Каментары да навіны: