Беларускія некропалі: змаганне ды ўшанаванне (+Відэа)

2019-06-03

Падчас размоваў з рэспандэнтамі амаль заўсёды заходзіць размова аб могілках, месцах масавай загубы. І часта гэта расповед пра ўжо занядбаныя ці знішчаныя месцы пахавання, забудаваныя старыя могілкі, знішчаныя радавыя склепы.

Таму на апошнім паседжанні клубу  мы паспрабавалі абмеркаваць прычыны такога стаўлення беларусаў да сваіх некропаляў.  І ад прычын перайшлі да сучаснай праблемы захавання і выкарыстання могілак як гісторыка-культурных аб’ектаў і спосабаў уключэння іх у нацыянальную культуру памяці.  

Эксперты гэтага паседжання Павал Каралёў і Таццяна Пятрова падзяліліся сваім вопытам  працы з некропалямі ў Беларусі: валанцёрскі досвед у дагляданні каталіцкіх могілак ды планы далейшай працы з імі (Таццяна Пятрова) і досвед мабілізацыі насельніцтва для аховы і догляду Вайсковых могілак (Павал Каралёў).

 

 

Каментары да навіны: