Запрашаем на лекцыю "Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай"

2013-04-29

Сябры, запрашаем!

2 траўня (чацвер) ў Мiнску адбудзецца публічная лекцыя гісторыка, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна) Русціса Камунтавічуса "Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай" з цыклу Urbi et Orbi.

Русціс Камунтавічус: "ВКЛ – гэта тое, што найбольш збліжае Беларусь і Літву. Увогуле, у свеце ёсць толькі адна нацыя, якая так шануе літоўцаў, – гэта беларусы. І гэта вялікая памылка з літоўскага боку – што мы баімся, што беларусы "забяруць" нашую гісторыю."

(Цалкам інтэрв'ю з гісторыкам можна прачытаць тут:  http://news.tut.by/culture/345976.html)

Лекцыя пройдзе а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13).

Уваход вольны!

Каментары да навіны: