“Забытыя ахвяры ІІ Сусветнай вайны ў Беларусі”

2019-07-14

З 8 па 12 ліпеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау сумесна з Беларускім архівам вуснай гісторыі (БАВГ) праводзілі штогадовую міжнародную школу-экспедыцыю па вуснай гісторыі, прысвечаную даследаванню тэмы Другой Сусветнай вайны і захаванню памяці пра яе.

Удзельнікі школы-экспедыцыі па вуснай гісторыі.Удзельнікі школы-экспедыцыі па вуснай гісторыі

Асноўная тэматыка даследавання – стратэгія выжывання падчас вайны, злачынствы супраць чалавечнасці і забытыя ахвяры вайны.

Удзельнікі школы-экспедыцыі больш паглыблена пазнаеміліся з методыкай збору вуснагістарычных матэрыялаў, аналізу крыніц. Атрымалі практыку працы з асобамі, траўмаванымі вайной.

Першы дзень экспедыцыі, абмеркаванне асноўных тэматычных накірункаў  экспедыцыі.

Выбарка сведак часу для запісу іх інтэрв’ю прадугледжвала работу з рознымі катэгорыямі ахвяр вайны, якія зараз пражываюць у сталіцы і якія сталі відавочцамі трагічных падзей акупацыі Беларусі.

Сярод рэспандэнтаў: былыя вязні гета і канцлагероў (Азарычы, Маутхаузен, Лінц і інш.), ваеннапалонныя і інш.

Кацярына Віктараўна Ліпніцкая, 1937 г.н., мае класічны досвед вайны: яе разам з бацькам і старэйшай сястрой Стасяй у 1943 годзе затрымліваюць немцы. Іх з некалькімі жыхарамі вескі Антонава Ушацкага р-на Віцебскай вобл. прывезлі зпачатку ў Лепель, адтуль у Віцебск і канчатковай кропкай назначэння стаў Асвенцім (Аушвіц).

Сям’я патрымлівала цесную сувязь з партызанамі і, спрабуючы націснуць на бацьку, у адосінах Кацярыны прымяняўся фізічны здзек у Лепельскім лагеры.

Са слоў рэспандэнткі, яны да апошняга верылі, што іх выратуюць партызаны. У Віцебску гэта надзея канчаткова прапала.

Парадкавы нумар на руцэ Кацярыны Віктараўны Ліпніцкай, “падарунак” з Асвенціма.

Паласатая вопратка Аушвіца – гэта было самае жахлівае для дзяўчыны. Нават нарадзіўшы сваіх дзяцей, не магла бачыць паласатае адзенне, бо ей рабілася дрэнна.

У Асвенціме для многіх смерць успрынімалася як шчасце.  

З траіх чалавек жывой засталася толькі Кацярына, бо яе праз некаторы час накіравалі ў Патуліцы. У гэтым лагеры дзеці працавалі па 12 гадзін. Кармілі мала: стакан вады і луста хлеба. Дзяцей ставілі па два чалавекі і кожны павінен быў браць порцыю са свайго боку. Аднаму хлопчыку падалося, што суседні кавалак хлеба большы і ен ўзяў яго.

Канвой у выхаваўчых мэтах расстраляў яго перад усімі.

Самым вядомым рэспандэнтам, запісаным падчас экспедыцыі, стаў Арон Бельскі.

Арон Бельскі разам з жонкай Генрыкай падчас інтэрв'ю

Пазней сабраны матэрыял будзе размешчаны ў архіве сведак Гістарычнай майстэрні і БАВГ, а таксама выкарыстаны для дыдактычных мэт музейнай педагогікі Беларусі. 

Ганна Шарэнда

Каментары да навіны: