Запрашаем на публічныя дыскусіі ў межах канферэнцыі "Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе"

2013-05-02

Сябры!

3 і 4 траўня ў Мінску ў межах канферэнцыі "Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе"  адбудуцца  публічныя дыскусіі з удзелам беларускіх, польскіх, літоўскіх лісторыкаў. Адзін з выступоўцаў - навуковы куратар Беларускага архіва вуснай гісторыі, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук).

Запрашаем:

  • 3 траўня - у 18.00, гатэль Crowne Plaza (Кірава, 13), зала Princess II на лекцыю “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”
  • 4 траўня - у 15.00, вул.Няміга, 36 (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх) на лекцыю “Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?”

Уваход вольны!

Каментары да навіны: