Увага! З’явіліся яшчэ два месцы на ўдзел у экспедыцыі праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”.

2013-05-02

Увага! Увага!

З’явіліся яшчэ два месцы на ўдзел у экспедыцыі праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі”, якая адбудзецца 6-11 мая 2013 г. па тэме: "Голад у БССР 1946-1947 гг." у Ельскі раён Гомельскай вобласці!

Мы будзем вывучаць, як узгадваюцца і асэнсоўваюцца гэтыя падзеі сведкамі часу; якія стратэгіі паводзін выкарыстоўвалі людзі, каб выжыць ва ўмовах голаду; як паўплываў траўматычны вопыт на далейшыя паводзіны і лёс рэспандэнтаў. Плануецца таксама задаваць дадатковыя пытанні па голадзе 1932-33 гг. і ўплыве чарнобыльскай трагедыі на рэгіён.

Заяўкі у адвольнай форме з пазначэннем сферы інтарэсаў, матывацыі і досведа ў галіне вуснай гісторыі, а таксама кантакты просім накіроўваць на мэйл партала info@nashapamiac.org да 4 мая.

Каментары да навіны: