Cтартуе конкурс міні-праектаў па развіцці сельскіх рэгіёнаў

2013-05-17

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь аб’яўляе старт конкурса міні-праектаў, накіраваных на развіццё сельскіх рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гісторыка-культурных ініцыятыў. Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі праекта “Жывая гісторыя майго краю» пры падтрымцы Еўрапейскай Камісіі (кірунак Non-State Actors and Local Authorities) і dvv international (са сродкаў Федэральнага міністэрства эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ФРГ – BMZ).

Конкурс праводзіцца да 1 ліпеня 2013 года. У ім могуць прыняць удзел грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сферы адукацыі і культуры, мясцовыя органы ўлады.

Па выніках конкурсу будзе адабрана 12 міні-праектаў, якія атрымаюць фінансаванне ў межах ад 4000 да 6000 Еўра.

Асноўнымі мэтамі конкурса з’яўляюцца распаўсюджванне каштоўнасці лакальнай гісторыі, самабытнай культуры і прыроднай разнастайнасці, іх выкарыстанне ў праграмах па развіццю сельскіх тэрыторый, стварэнне і / або ўмацаванне патэнцыялу мясцовых ініцыятыў, а таксама падтрымка інавацыйных падыходаў да развіцця сельскіх рэгіёнаў.

Дадатковую інфармацыю аб умовах конкурсу і форму заяўкі можна знайсці тут.

Кантактная асоба: Ліяна Шумская

тэл: (017) 207 98 35, (029) 171 93 97

living_history@dvv-international.by

Каментары да навіны: