Запрашаем паўдзельнічаць у Выставачна-дыскусійным праекце "Піянерская вытрымка"

2013-06-12

07 – 30 чэрвеня 2013 г. Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", фотапартал ZНЯТА i партал "Новая Эўропа" пры падтрымцы студыі італьянскай мэблі Capolavori прадстаўляюць Выставачна-дыскусійны праект "Піянерская вытрымка".

Мэты акцыі: стварыць дыскусійную пляцоўку і на прыкладзе тыпавога аб'екта эпохі пераасэнсаваць калектыўнае мінулае, паглыбіць і пашырыць сёняшні вопыт.

У рамках праекту 20 чэрвеня ў 19:00  адбудзецца  лекцыя  А. Братачкіна (гісторык, рэдактар "Новай Эўропы") "Памяць пра савецкае мінулае у Беларусі: што з ёй рабіць?"  

Поўную праграму мерапрыемстваў праекта можна пабачыць тут.

Запрашаем!

 

 

Каментары да навіны: