Адбыўся трэнінг «Асновы правядзенння вуснагістарычнага праекта»

2013-06-19

Шаноўныя аматары вуснай гісторыі!
 
15 чэрвеня ў Мінску адбыўся трэнінг «Асновы правядзенння вуснагістарычнага праекта», дзе шла размова аб прынцыпах збору, першаснай апрацоўкі і захоўвання інтэрв’ю, а таксама аб асновах іх аналізу.

Зацікаўленыя ўдзельнікі сабраліся з розных рэгіёнаў краіны. Слухачы дзяліліся сваім вопытам даследванняў па вуснай гісторыі, абмяркоўвалі важныя для іх пытанні, выконвалі практычныя заданні.

Вядоўцамі заняткаў былі спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі: навуковы кіраўнік праекта, доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук зрабіу ўводзіны ў вусную гісторыю, акрэсліў яе прызначэнне і практычныя накірункі  выкарыстання вуснагістарычных крыніц;  аператар праекта Павал Сітнік правёў практычныя заняткі па асновах відэаздымкі пры зборы ўспамінаў.  Кардынатар праекта, гісторык Ірына Кашталян распавяла пра планаванне вуснагістарычнага праекта ад ідэі да рэалізацыі, а кіраўнік архіва Вольга Іванова правяла занятак па працы з дакументамі ў архіве на асноўных этапах іх захоўвання (апісання, рэгістрацыі, выстаўлення, транскрыпцыі).

Да наступных сустрэч!

Каментары да навіны: