Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ КРЫНІЦАЗНАЎСТВА"

2013-06-24

Плануецца, што мемарыяльная секцыя, прысвечаная 135-годдзю У.І. Пічэты, адбудзецца 9 кастрычніка 2013 г. у г. Мінску на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 10–11 кастрычніка работа канферэнцыі працягнецца у г. Віцебску на базе гістарычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:

1. Праблемы тэорыі крыніцазнаўства. Уплыў новых метадалагічных падыходаў на практыку гістарычных даследаванняў.
2. Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны.
3. Гісторыя крыніцазнаўства.
4. Крыніцы па гісторыі Беларусі і суседніх краін.
5. Пісьмовыя крыніцы ў фондах архіваў: праблемы захавання і вывучэння.
6. Музейныя прадметы і калекцыі як гістарычныя крыніцы.
7. Праблемы публікацыі гістарычных крыніц.
8. Праблемы выкладання крыніцазнаўства. Арганізацыя працы з крыніцамі на занятках па гісторыі ў школе і вну.
9. У.І.Пічэта як крыніцазнавец. Культура пошуку, апрацоўкі і інтэрпрэтацыі гістарычнай крыніцы.

 Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 3 ліпеня 2013 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара: прозвішча, імя, імя па бацьку; вучоная ступень, званне; месца працы, пасада; паштовы адрас (службовы і хатні); тэлефон з указаннем кода горада; E-mail; Тэма даклада.

КАНТАКТНЫЯ ДАДЗЕНЫЯ: 210038, г.Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33, ВДУ імя П.М. Машэрава, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі; Тэл. 375 212 21-97-38; kryn2013@yandex.ru
Каардынатар: Дулаў Анатоль Мікалаевіч, Velcom: +375 29 668 58 07

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, не вяртаюцца. Персанальныя запрашэнні будуць дасланы ў верасні 2013  г. Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага унёску будзе паведамлены дадаткова. Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый. Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ

Аб'ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55]. Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word для Windows па электроннай пошце на адрас: kryn2013@yandex.ru, a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.

Узор афармлення тэксту даклада: 

НАЗВА

2 інт

А.А. Іваноў (Віцебск)

2 інт

Тэкст... [4, с. 11]. … Тэкст [1, арк. 11]… Тэкст [3]… Тэкст [5, с. 279]… Тэкст [6, с. 933]…Тэкст.

Крыніцы і літаратура:
1.
2.

Прыклады бібліяграфічнага апісання

1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Фонд 4-п. – Воп. 1. – Спр. 9.
2.  Доўнар, А.Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI – сярэдзіны XVIII ст. А.Б. Доўнар. – Мінск: Бел. навука, 2007. – 193 с.
3.
 Мартынюк, А.В. Гісторыя ВКЛ першай паловы XV – сярэдзіны XVІ ст. у мініяцюрах Ліцавога летапіснага зводу / А.В. Мартынюк // Беларускі гістарычны часопіс. – 2011. – № 7. – С. 19–24.
4. Shevtsova, L. Double Vision / L. Shevtsova // The American Interest [Electronic resource]. – 2006. – Vol. 1, № 4. – Mode of access: http://www.the-american-interest.com/ contents.cfm?Mid=4. – Date of access: 17.02.2008.

Каментары да навіны: