Семінар "Трансфармацыя памяці пасля 1945 года: Еўрапейскія перспектывы горада, міграцыі і памяці"

2013-06-26

Цягам двух дзён семінару адбудуцца дыскусіі пра ўплыў калектыўных ўспамінаў Другой сусветнай вайны і міграцыйных працэсаў пасля 1945 года на ўспрыманне гэтых з'яў у грамадзтве, з якімі ўспамінамі яны могуць канкураваць, у якой ступені розныя групы ў гарадах па ўсёй Еўропе іх пераасэнсавалі.

Арганізатары вітаюць даследванні ў розных дысцыплінах: гісторыя, сацыялогія, этналогія, гарадскія даследаванні, паліталогія, гісторыя мастацтва, кіно і літаратуразнаўства), якія звязаны з аспектамі культурнай памяці. Асабліва вітаюцца мясцовыя ці рэгіянальныя тэматычныя даследаванні.

Працоўныя мовы семінара - нямецкая і ангельская.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на падарожжа і пражыванне.

Для ўдзелу ў семінары неабодна накіраваць тэзіс даклада (не больш за 800 слоў) і кароткую біяграфію на электронную скрыню доктара Эрыка Францена erik.franzen@extern.lrz-muenchen.de.

http://adukacyja.info/news/interesting/1305-collegium-carolinium.html

www.collegium-carolinum.de

Каментары да навіны: