Запрашаем прагаласаваць за «Беларускі архіў вуснай гісторыі» у Social Weekend

2013-07-14

Сябры!

Запрашаем прагаласаваць за наш праект, падтрымаць «Беларускі архіў вуснай гісторыі» у Social Weekend, першым беларускім конкурсе сацыяльных праектаў, што ладзіць «МаеСэнс» - дабрачынны аўкцыён сустрэч і першая ў Беларусі фандрайзинговая платформа сацыяльных праектаў.

«Беларускі архіў вуснай гісторыі» - гэта больш за 500 інтэрв’ю, размешчаных у больш як 25 калекцыях, тысячы гадзін аповядаў пра нашае мінулае. Зарыентавацца ў такім вялікім масіве інфармацыі, якую паведамляюць сведкі часу, няпроста.

Архіўнае сховішча ўспамінаў сведкаў часу магло б стаць больш даступным і атрактыўным для звычайных карыстальнікаў, калі б была створана інтэрактыўная таймлайн шкала, клік па якой мог бы перавесці аматара гісторыі на ўрывак успаміна, адпаведны націснутаму адрэзку часу гісторыі.

Кожны можа прагаласаваць за наш праект з дапамогай любой з сацыяльных сетак: Facebook, вКонтакте, Twitter. Прагаласаваць за праект кожнай з сацыяльных сетак можна толькі адзін раз.

Запрашаем аддаць свой голас. Галасаванне працягваецца да 21 ліпеня.

Дзякуй!

 

 

Каментары да навіны: