
Новыя калекцыі ў архіве праекта
2013-08-30
Шаноўныя сябры!
Запрашаем пазнаёміцца з новымі калекцыямі вясельных абрадаў і паўсядзённага жыцця розных рэгіёнаў Беларусі, якія нядаўна з'явіліся на нашым партале.
Выкладчык Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Сафроній Жлоба прадстаўляе вашай увазе апавяданні пра вясельныя абрады жыхароў Польшчы, Палесся, Столінскага і Лунінецкага раёнаў, сабраныя ў розныя перыяды: з 1996 па 2001 гады.
Чарнякевіч Ірына, кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных навук Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта прэзентуе калекцыі вясельных абрадаў жыхароў Драгічына і Жыткавічаў.
У поўным аб’ёме з новымі калекцыямі можна пазнаёміцца ў архіве праекта па адрасе http://www.nashapamiac.org/archive/treeview.action