“Вусная гісторыя на ўроку”: семінар для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства

2013-10-18

Запрашаем настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства да ўдзелу ў невялікім практычным семінары “Вусная гісторыя на ўроку”, які адбудзецца 9 лістапада 2013 года ў г. Мінску. Мерапрыемства праводзіцца інтэрнет-праектам “Беларускі архіў вуснай гісторыі” і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Адукацыя без межаў”.

На семінары вы

* даведаецеся, што такое вусная гісторыя і чаму для заняткаў з вучнямі карысныя вуснагістарычныя матэрыялы,

* навучыцеся вядзенню вуснагістарычнага праекта, у якім вучні змогуць збіраць інтэрв’ю сведак часу,

* будзеце паінфармаваныя як можна выкарыстоўваць відэа- і аўдыёзапісы інтэрв’ю сведкаў часу на занятках з вучнямі,

* пазнаёміцеся з распрацоўкамі ўрокаў па гісторыі Беларусі і грамадазнаўству з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу,

* атрымаеце дыск з прыкладамі матэрыялаў такіх урокаў.

Калі вы хочаце паўдзельнічаць у гэтым мерапрыемстве, калі ласка, дасылайце заяўкі з пазначэннем кантактнай інфармацыі і матывацыі ўдзелу на адрас volha.dziamidava@gmail.com. Апошні тэрмін падачы: 4 лістапада 2013 года. Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, хто раней даслаў неабходную інфармацыю.

Тэлефон для кантактаў: + 375 29 763 88 34 (Вольга)

Каментары да навіны: