Міжнародны форум маладых даследчыкаў савецкай і постсавецкай гісторыі і культуры

2017-08-20

Міжнародны цэнтр гісторыі і сацыялогіі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта «Вышэйшая школа эканомікі» аб'яўляе аб стварэнні новай пастаянна дзеючай навуковай пляцоўкі Міжнароднага форуму маладых даследчыкаў савецкай і постсавецкай гісторыі і культуры, які будзе штогод праводзіць сесіі з дакладамі і разгорнутымі дыскусіямі.

У працы форума могуць прыняць удзел аспіранты і кандыдаты навук / Ph.D., што абараніліся не больш за тры гады таму на момант падачы заяўкі. Удзельнікі / ўдзельніцы сесіі могуць жыць і вучыцца ў любой краіне свету і мець грамадзянства любой краіны.

Першая сесія Форума пройдзе ўжо ў гэтым годзе – з 11 па 13 снежня 2017 г. у Вышэйшай школе эканомікі (Масква).

Мэта Форуму – даць маладым навукоўцам магчымасць завязаць кантакты з калегамі, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне савецкай і пост-савецкай гісторыі і культуры і абмеркаваць свае праекты з іншымі маладымі навукоўцамі і вядомымі даследчыкамі старэйшага пакалення. Мы запрашаем да ўдзелу тых, хто займаецца вывучэннем гісторыі і культуры савецкага і пост-савецкага перыяду з 1917 г. па цяперашні час, у тым ліку спецыялістаў па антрапалогіі, славістыцы, гісторыі літаратуры, кіназнаўства і гісторыі мастацтва.

Адбор заявак будзе ажыццяўляць пастаянны навуковы камітэт форуму. Чакаецца, што ў кожнай сесіі форуму будуць прымаць удзел некалькі членаў камітэта, а таксама іншыя вядомыя даследчыкі савецкай гісторыі і культуры.

Склад навуковага камітэта:

Дытрых Байрау, Цюбінгенскі ўніверсітэт
Алег Будніцкі, НДУ ВШЭ
Лін Віёла, Універсітэт Таронта – НДУ ВШЭ
Майкл Дэвід-Фокс, Джорджтаўнскага універсітэта, Вашынгтон – НДУ ВШЭ
Катрыёна Кэлі, Оксфардскі універсітэт
Стывен Коткін, Прынстанскі універсітэт – НДУ ВШЭ
Юрый Слезкін, Каліфарнійскі універсітэт у Берклі
Алег Хляўнюк, НДУ ВШЭ
Аляксандр Эткінд, Еўрапейскі ўніверсітэцкі інстытут, Фларэнцыя

Сесія збярэ каля 20 удзельнікаў, якія будуць адбірацца чальцамі навуковага камітэта на падставе пададзеных заявак. У файл заяўкі мусяць быць уключаны:

1. Суправаджальны ліст з кантактнымі дадзенымі (электронны і паштовы адрас, тэлефон);
2. CV, якое ўключае звесткі пра адукацыю, курсы, якія выкладаюцца (калі заяўнік ужо выкладае) і тэмы дакладаў на папярэдніх канферэнцыях;
3. Спіс публікацый;
4. Тэму меркаванага дакладу з падрабязнай анатацыяй (1000-2000 знакаў);
5. Два рэкамендацыйных лісты ад выкладчыкаў і / або калег, якія мусяць быць пасланыя непасрэдна на адрас Міжнароднага центра гісторыі і сацыялогіі Другой сусветнай вайны і яе наступстваў па электроннай пошце (worldwar2@hse.ru).
 
Заяўка можа быць пададзена як на расейскай, так і на ангельскай мове. Працоўнымі мовамі канферэнцыі будуць расейская і ангельская.

Файлы з заяўкамі павінны быць пасланыя да 15 верасня 2017 г.
Заяўнікі будуць праінфармаваныя аб рашэнні па заяўцы да 1 кастрычніка 2017 г.
Заяўкі трэба накіроўваць на электронны адрас: worldwar2@hse.ru
 
Іншаземным удзельнікам канферэнцыі будзе аказана візавая падтрымка (запрашэнне).
Арганізатары канферэнцыі аплацяць выдаткі на пражыванне усіх удзельнікаў у перыяд працы сесіі, а таксама транспартныя выдаткі расійскіх удзельнікаў форуму. Арганізатары валодаюць абмежаванай колькасцю грантаў, якія дазваляюць пакрыць кошт авіяпералёту замежных удзельнікаў. Мы настойліва раім звярнуцца па дадатковае фінансаванне да універсітэта, дзе працуюць або вучацца заяўнік / заяўніца, ці да іншых фондаў.

Паводле: hse.ru

Каментары да навіны: