Культуры памяці пра Другую сусветную вайну і Халакост: Польшча, Беларусь, Германія

2017-09-03

Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна запрашае моладзь да 26 год, якую цікавіць гісторыя, паўдзельнічаць у міжнародным праекце  «Культуры памяці пра Другую сусветную вайну і Халакост: Польшча, Беларусь, Германія».

Пасля заканчэння Халоднай вайны і адкрыцця архіваў у межах еўрапейскіх супольнасцяў памяці ўзмацняюцца асіметрыя і межы. Як з гэтым змагацца, як з падзеленай еўрапейскай памяці зрабіць інтэгравальную і супольную культуру памяці? Пра гэта і іншыя сучасныя праблемы культур памяці трох краін мы будзем гаварыць падчас трох семінараў у Польшчы, Беларусі і Германіі, каля знакавых месцаў памяці Другой сусветнай вайны.

Сустрэчы адбудуцца:

10.12.-16.12.2017  Міжнародны Дом Сустрэч Моладзі ў Асвенцыме; Варшава/Польшча

07.05.-12.05.2018  Гістарычная майстэрня ім. Леаніда Левіна / Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау/Беларусь

15.10.-20.10.2018  Мюнхен i Дахау/Германія

Мерапрыемствы арганізаваны сумесна з Міжнародным Домам Сустрэч Моладзі ў Асвенцыме (Польшча), Агенцтвам па адукацыі - гісторыі, палітыкі і сродках масавай інфармацыі, e.V.  (Берлін/Германія), Аддзелам дыдактыкі гісторыі (Вольны ўніверсітэт Берліну/Германія), Баварскім моладзевым саветам (Мюнхен/Германія), Кафедрай міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (Варшаўскі ўніверсітэт/Польшча), Кафедрай дыдактыкі гісторыі i публічнай гісторыі  (Універсітэт Людвіга-Максіміліяна, Мюнхен/Германія).

Мовы праекту: англійская, беларуская, руская, польская, нямецкая

Узрост удзельнікаў: да 26 год

Прыём заявак на ўдзел: да 01.10.2017

Унёсак: 100 злотых (за кожную частку праекту)

Арганізатар забяспечвае начлег і харчаванне, аплату транспартных выдаткаў, візавую падтрымку.

Умовы ўдзелу

  • Заяўкі ўдзельнікаў, якія дэкларуюць удзел ва ўсіх трох частках, маюць перавагу.
  • Патрабуюцца добрыя веды англійскай мовы, перавагай будуць веды іншых моў праекту (польская, нямецкая).
  • Канчатковае пацверджанне ўдзелу пасля адбору, а таксама наступная інфармацыя будуць дасланыя пасля заканчэння тэрміна прыёма заявак.
  • Дасылка запоўненай заяўкі на ўдзел з’яўляецца адначасова пацверджаннем знаёмства і прыняццем умоў удзелу.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку .

Больш інфармацыі наконт правядзення семінару і ўмоваў удзелу можна знайсці ў гэтым буклеце.   

Пытанні накіроўваць да каардынатара на адрас: kashtalian@ibb.by (Ірына Кашталян).

 

 

Каментары да навіны: