Центр «Сэфер» запрашае на канферэнцыю

2017-10-04

Центр «Сэфер» рыхтуе юбілейную Дваццаць пятую штогадовую міжнародную канферэнцыю па юдаіцы, якая адбудзецца ў Маскве 4-6 лютага 2018 г., i запрашае дасылаць заяўкі на ўдзел.

У праграму канферэнцыі мяркуецца ўключыць секцыі, якія адлюстроўваюць традыцыйныя напрамкі габрэйскіх даследаванняў (біблейскія і талмудычныя даследаванні, габрэйская думка, габрэйская гісторыя розных перыядаў, юдэя-хрысціянскія адносіны, Халакост, ізраілезнаўства, мовы і літаратура, мастацтва, этналогія, дэмаграфія, габрэйская генеалогія, музеі і архівы ды інш.). Вітаюцца таксама тэмы, якія дазваляюць рэалізаваць міждысцыплінарны падыход да даследавання.

Даклады аспірантаў і маладых даследчыкаў будуць уключаныя ў моладзевыя панэлі канферэнцыі з удзелам спецыяльна запрошаных дыскутантаў.

Традыцыйнымі і вельмі папулярнымі на канферэнцыях «Сэфера» сталі прэзентацыі навуковых выданняў па юдаіцы, якія выйшлі цягам  мінулага года. Калі Вы хацелі б прадставіць новыя апублікаваныя працы, просім паведаміць пра гэта для ўключэння ў праграму.

Дасылаць заяўкі на ўдзел, тэмы і кароткія тэзісы выступу (форму можна запоўніць тут) трэба да 1 лістапада 2017 г. Вы атрымаеце апавяшчэнне аб уключэнні даклада ў праграму канферэнцыі і пра дэталі арганізацыйнага характару па электроннай пошце да 15 лістапада 2017 г.

Арганізатары бяруць на сябе аплату пражывання і харчавання ўдзельнікаў канферэнцыі. Пры падтрымцы European Association for Jewish Studies і Genesis Philanthropy Group будзе выдзелена некалькі грантаў на праезд для аспірантаў і маладых даследчыкаў да 40 гадоў.

Поўная праграма канферэнцыі будзе апублікаваная на сайце пасля 10 студзеня 2018 г.

Рэгламент выступленняў – 20 хв.

Мовы канферэнцыі – руская, ангельская (без перакладу).

Паводле sefer.ru

Каментары да навіны: