«Трансфармацыі гістарычнай памяці»

2017-10-29

Данецкі нацыянальны ўніверсітэт імя Васіля Стуса
пры садзейнічанні
Праграмы імя Кавальскіх Канадскага інстытута ўкраінскіх студый
Кіеўскага офіса Інстытута Кенана

Запрашае да ўдзелу ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Трансфармацыі гістарычнай памяці»,
якая адбудзецца 22-23 лютага 2018 года
на гістарычным факультэце ДанНу імя Васіля Стуса
па адрасе: Украіна, г. Вінніца, вул. Грушэўскага, 2

Паняцце «гістарычная памяць» трывала ўвайшло ў лексікон сучасных навукоўцаў. Усплёск цікавасці да гэтай з'явы ва Украіне прыпадае на апошнія гады, гэта абумоўлена светапоглядным сутыкненнем дыяметральна процілеглых праектаў яе будучыні. Праблема гістарычнай памяці важная і вельмі складаная. Абмеркаванне ў коле прафесіяналаў сюжэтаў аб узнікненні, цыркуляванні і зменах калектыўных уяўленняў пра мінулае стане карысным не толькі для вызначэння траекторыі навуковых даследаванняў, але і для абрысаў магчымых алгарытмаў уплыву прафесійных гісторыкаў на іх фармаванне. Паколькі гістарычная памяць у СССР мела выразную спецыфіку з улікам доўгага перыяду дзяржаўнага дыктату ў гэтай сферы, канферэнцыя мае на мэце абмеркаванне відазмяненняў памяці пра мінулае, перш за ўсё, ва Украіне, на постсавецкай прасторы і ў Цэнтральнай Еўропе.

Праблемнае поле:

• Фактары фарміравання гістарычнай памяці

• Палітыкі памяці

• Уплыў гістарычнай памяці на культурную і нацыянальную ідэнтычнасць

• Гістарычная памяць ва Украіне

• Гістарычная памяць на постсавецкай прасторы і ў краінах Цэнтральнай Еўропы

• Гістарычная памяць ва ўмовах гібрыднай вайны

• Гістарычная навука і гістарычная памяць

• Школьны падручнік як адлюстраванне і інструмент гістарычнай памяці.

Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя гісторыкі.

Мовы камунікацыі: украінская, англійская, руская.

Тэкст дакладу і заяўку просьба накіроўваць да 15 снежня 2017 г. на электронны адрас: transformacii2018@gmail.com. Тэксты дакладаў будуць апублікаваныя ў спецыяльным выпуску навуковага часопіса «Гістарычныя і паліталагічныя даследаванні» да пачатку працы канферэнцыі.

Структурныя элементы тэксту дакладу:

• Прозвішча і імя аўтара/аўтара (злева, курсіў).

• Назва дакладу (сіметрычна тэксту, загалоўныя літары, паўтлусты шрыфт).

• Рэзюмэ і ключавыя словы на англійскай (для ўкраінска- і рускамоўных тэкстаў), украінскай (для англамоўных тэкстаў). Абʼём – 300-350 знакаў.

• Тэкст дакладу.

• Крыніцы і літаратура (спіс прыцягнутых крыніц інфармацыі падаецца ў алфавітным парадку, аформлены згодна з Нацыянальным стандартам Украіны «Інформація та документація. Бібліографічне посилання. Загальні положення та правила складання. ДСТУ 8302:2015» Спасылкі фіксуюцца ў квадратных дужках, дзе ўказваецца парадкавы нумар пазіцыі з заключнага спісу крыніц і літаратуры, праз коску – нумар старонкі або ліста, адкуль запазычана інфармацыя.

Тэхнічныя патрабаванні да афармлення рукапісу: аб’ём – 10-15 тыс. знакаў, шрыфт – Times New Roman, кегль 12, інтэрвал – 1, абзац – 10 мм; параметры старонкі: левае поле – 30 мм, правае – 20 мм, верхняе – 20 мм, ніжняе – 25 мм. Фармат знакаў прыпынку: двукоссі: «.....»; апостраф...ʼ..... Просьба адрозніваць працяжнік і злучок.

Форма заяўкі

Прозвішча, імя, імя па бацьку

 

Краіна

 

Горад

 

Месца працы

 

Навуковая ступень, званне

 

Эл.пошта

 

Кантактны тэлефон

 

Назва дакладу

 

Форма ўдзелу: вочная/завочная

 

Магчымасць выступіць мадэратарам секцыі

 

Жаданне ўдзельнічаць у экскурсійных мерапрыемствах

 

З пытаннямі можна звяртацца па пазначаным вышэй адрасе электроннай пошты альбо па тэлефоне: +38 050 6776494 (Надзея Тэмірава).

Каментары да навіны: