Вусная гісторыя ў кіно

2017-11-24

На наступным паседжанні Клуба вуснага гісторыка пагутарым пра  дакументальнае кіно незалежнай Беларусі са знакамітым рэжысёрам Міхаілам Жданоўскім ды прадстаўнікамі новага пакалення дакументалістыкі.

Беларуская дакументалістыка налічвае не адзін дзясятак гадоў, а студыя «Летапіс» вядома большасці беларусаў. Адсюль выйшла «Дарога на Курапаты» рэжысёра Міхаіла Жданоўскага самага яскравага на дадзены момант беларускага дакументальнага кіно з выкарыстаннем вуснай гісторыі, дзе візуальна ўвасобілася важнае навуковае адкрыццё – масавае знішчэнне людзей у часы Савецкага саюза.

Натуральна, звернем увагу на паседжанні не толькі на кіно канца мінулага стагоддзя, але і на сучасныя тэндэнцыі: ці выкарыстоўваецца вусная гісторыя рэжысёрамі зараз, якія тэмы закранаюцца творцамі і ці мае цяпер дакументальнае кіно хоць якое ўздзеянне на грамадства. Не абмінем увагай пытанні цэнзуры і самацэнзуры.

Гасцямі Клуба на гэты раз стануць рэжысёры Міхаіл Жданоўскі, Ягор Сурскі ды  Алесь Лапо.

Паседжанне адбудзецца 30 лістапада ў 18.30 у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25)

Каментары да навіны: