Рэзалюцыя канферэнцыі

2017-12-04

17-18 лістапада 2017 года ў Мінску праходзіла міжнародная навуковая канферэнцыя "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці".

Арганізатарам гэтага навуковага форума выступіў Беларускі архіў вуснай гісторыі (МГА "Гісторыка") пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, Лятучага ўніверсітэта, Інстытута славістыкі ПАН.

Па выніках працы канферэнцыі была прынята рэзалюцыя, пад якой падпісаліся амаль тры дзесяткі даследчыкаў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі.  

  

Рэзалюцыя
ўдзельнікаў міжнароднай навуковай канферэнцыі

"Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычнай традыцыі і калектыўнай памяці"

Мінск, 17-18 лістапада 2017 года

Мы, удзельнікі міжнароднай навуковай канферэнцыі, даследчыкі праблематыкі масавых рэпрэсій у СССР, усведамляючы ўласную адказнасць за захаванне памяці пра трагічныя старонкі савецкай гісторыі і важнасць ушанавання загінуўшых, звяртаемся да дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і заяўляем пра неабходнасць:

  •  
  • 1) Прызнання рэпрэсій у СССР, здзейсненых органамі ВЧК-АДПУ-НКУС-МДБ, злачынствам супраць чалавечнасці.
  •  
  • 2) Забеспячэння свабоднага доступу навукоўцаў і ўсіх зацікаўленых да дакументаў ведамасных архіваў КДБ і МУС Рэспублікі Беларусь, а таксама да базы дадзеных "Звесткі пра неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзянаў Беларусі", якая знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.
  •  
  • 3) Устанаўлення ўсіх мясцінаў масавых знішчэнняў і пахаванняў ахвяраў рэпрэсій 1917-1953 гадоў, іх пазначэння і стварэння вакол ахоўных зонаў.
  •  
  • 4) Устанаўлення імёнаў ахвяраў палітычных рэпрэсій і прыняцця ўсіх неабходных захадаў дзеля ўшанавання іх памяці.
  •  
  • 5) Правядзення поўнай і канчатковай рэабілітацыі соцен тысяч грамадзянаў, асуджаных за нібыта "контррэвалюцыйную дзейнасць", раскулачаных, ваеннапалонных, замежных грамадзянаў і г.д.
  •  
  • 6) Стварэння ў навуковых і акадэмічных установах цэнтраў даследавання савецкіх рэпрэсій.
  •  
  • 7) Распрацоўкі адукацыйных і асветніцкіх курсаў па гісторыі савецкіх рэпрэсій і іх уключэння ў навучальныя праграмы сярэдняй і вышэйшай сістэмаў адукацыі.
  •  
  • 8) Прызнання недапушчальным у Рэспубліцы Беларусь апраўдання савецкіх рэпрэсій і прапаганды сталінізму.
  •  

1 снежня 2017 года

Подпісы:

  • Таццяна Вадалажская, кандыдат сацыялагічных навук, каардынатар праграмы стварэння сучаснага ўніверсітэта ў Беларусі "Лятучы ўніверсітэт" (Мінск, Беларусь);
  • Уладзімір Валодзін, магістр гісторыі, European University Institute (Фларэнцыя, Італія);
  • Олександр Васянович, кандидат історичних наук, заступник директора з наукової роботи Державного наукового центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф (Київ, Україна);
  • Марат Гаравы, журналіст (Кобрын, Беларусь);
  • Оксана Годованська, кандидат історичних наук, старша наукова співробітниця відділу соціальної антропології Інституту народознавства НАН України. (Львів, Україна);
  • Аляксандр Гужалоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар (Мінск, Беларусь);
  • Алла Дмитренко, кандидат історичних наук, доцент, Східноєвропейський національний університет імені Лесі Українки (Луцьк, Україна);
  • Ян Дзяржаўцаў, старшыня Аргкамітэта па стварэнню грамадскай ініцыятывы "Хайсы" (Віцебск, Беларусь);
  • Юрій Данилець, кандидат історичних наук, доцент, докторант кафедри історії України Ужгородського національного університету (Ужгород, Україна);
  • Ольга Зброжко, магістр, молодша наукова співробітниця Національного музею-меморіалу "Тюрма на Лонцького" (Львів, Україна);
  • Вольга Іванова, гісторык, архівазнаўца, кандыдат гістарычных навук (Мінск, Беларусь);
  • Владимир Иванов, краевед (Витебск, Беларусь);
  • Янина Карпенкина, магистр истории, аспирант, стажер-исследователь Международного центра истории и социологии Второй мировой войны (Москва, Россия);
  • Ірынa Кашталян, PhD (Мінск, Беларусь);
  • Андрей Киштымов, кандидат исторических наук, старший научный сотрудник Республиканской лаборатории историко-культурного наследия ГНУ "Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы" Национальной академии наук Беларуси (Минск, Беларусь);
  • Игорь Кузнецов, кандидат исторических наук (Минск, Беларусь);
  • Олена Кондратюк, кандидат історичних наук, завідувач відділу етнології Державного наукового центру захисту культурної спадщини від техногенних катастроф (Київ, Україна);
  • Ігар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук (Мінск, Беларусь);
  • Jan Jerzy MilewskiPhD (Białystok, Polska);
  • Василь Міщанин, кандидат історичних наук, доцент кафедри історії України Ужгородський національний університет (Ужгород, Україна);
  • Татьяна Протько, кандидат философских наук (Минск, Беларусь);
  • Ірына Раманава, кандыдат гістарычных навук, прафесар ЕГУ (Вільня, Літва);
  • Аляксандр Смалянчук, доктар гістарычных навук (Варшава, Польшча);
  • Олександра Стасюк, кандидат історичних наук, старший науковий співробітник відділу новітньої історії, докторант Інституту українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України (Львів, Україна);
  • Галина Стародубець, доктор історичних наук, завідуюча кафедрою всесвітньої історії Житомирського державного університету імені І. Франка (Житомир, Україна);
  • Анатоль Трафімчык, кандыдат гістарычных навук (Мінск, Беларусь);
  • Інна Чернікова, кандидат історичних наук, доцент кафедри історії України Харківського національного педагогічного університету імені Г.С. Сковороди (Харків, Україна);
  • Оксана Юркова, кандидат історичних наук, провідний науковий співробітник Інституту історії України НАН України (Київ, Україна).

 

Каментары да навіны: