Прамоўленая гісторыя. ХХ ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі.

2017-12-07

Шасцігадовай  праца даследчыкаў з Беларускага архіва вуснай гісторыі па збору і аналізу успамінаў будзе прадстаўлены ў кнізе "Прамоўленая гісторыя. XX ст. у памяці жыхароў беларускай вёскі" (аўтар – Вольга Іванова, навуковы рэдактар – Алесь Смалянчук).  Гэта адна з першых спробаў прадставіць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму вусных успамінаў. У ёй асабістасць падзей, трагічнасць лёсаў і індывідуальнасць ацэнак выходзяць на першы план, а гістарычныя  падзеі з’яўляюцца  кантэкстам. Даследаванне прысвечана таксама і пошуку метадалагічных рамак для аналіза вусных успамінаў.

Кніга будуецца на ўспамінах, што захоўваюцца ў Беларускім архіве вуснай гісторыі. Гэта аповеды ураджэнцаў і жыхароў беларускай вёскі Сяргея Яноўскага, Надзеі Кавалец, Алены Новік, Георгія Сапуна, Уляны Мельнік, Ганны Цэван, Сяргея Вітушкі і яшчэ больш ста асоб.

Будзем шчыра удзячны за падтрымку праекта: https://www.talaka.org/projects/2383/fund

Каментары да навіны: