Калядная сустрэча ў Клубе (+Відэа)

2017-12-21

20 снежня прайшла чарговая сустрэча ў Клубе вуснага гісторыка. Напярэдадні навагодніх святаў паседжанне атрымалася надзвычай тэматычным і актуальным.

Шаноўная госця і добры сябра нашага Клуба, гісторык і этнолаг Ірына Махоўская гэтым разам распавяла багата цікавых акалічнасцяў і незвычайных рэчаў пра беларускія Каляды. Да прыкладу, пра паганскія карані свята: менавіта аўтэнтычныя элементы гэтай з’явы, а не прыўнесеныя пазней сюжэты і постаці, кшталту вынайдзенага персанажа Зюзі, а таксама пра ролю культу продкаў, які ляжаў у аснове калядных рытуалаў і г.д.

Прысутныя даведаліся аб гарадскіх асаблівасцях святкавання Калядаў і Новага года пры ўступленні  нашай краіны ў эпоху суцэльнай мадэрнізацыі і ўрбанізацыі.

Так пасля рэвалюцыі, савецкі ўрад паспрабаваў наўпрост трансфармаваць святочны каляндар  на свой “пралетарскі” манер.  Гаворачы пра “святочную” палітыку камуністычнага рэжыму, спадарыня Ірына адзначыла тыя чыннікі і элементы, якія новая ўлада спрабавала забараніць, змяніць, а нават пераняць у каляднай традыцыі, што ў сваю чаргу парадзіла кур’ёзныя і нечаканыя з’явы ў самой савецкай абраднай культуры.  

Цалкам пазнаёміцца з каляднымі традыцыямі беларусаў цягам апошніх 100 год можна дзякуючы відэаверсіі выступу Ірыны Махоўскай:

 

Каментары да навіны: