Выйшаў дапаможнік «Мінскае гета». Тлумачым, чаму яго можна лічыць прарывам у беларускай адукацыі

2018-05-05

«Мінскае гета» – комплекс з 16 картак для школьнікаў і ўводзінаў-інструкцыі для настаўнікаў. Карткі не распавядаюць цалкам гісторыю Халакосту ў Беларусі, не раскрываюць усю гісторыю Мінскага гета. І гэта якраз з’яўляецца адм етнасцю.

Пра тое, што гісторыю Халакосту ў падручніках абыходзяць, настаўнікі і навукоўцы кажуць ужо даўно. Аднак, падручнікі распрацоўваюць у Міністэрстве адукацыі, а туды са сваімі прапановамі не надта патрапіш. Таму адзіным выйсцем ёсць стварэнне падобных дапаможнікаў, якія будуць выкарыстоўваць ініцыятыўныя і неабыякавыя настаўнікі і вучні.

 

    
         Стваральнікі дапаможніка (злева направа): 
Таццяна Гайдук, Ірына Бернат, Ірына Кашталян, Антаніна Чумакова, Дар'я Касякова  

 

Унікальнасць гэтай працы ў яе антрапалагічнасці: тут няшмат датаў, затое вельмі шмат гісторый людзей, якія перажылі Халакост. Гэта спроба сысці ад агульных штампаў, пераказвання храналогіі да самога цела гісторыі – жыццяў людзей. Бо менавіта з трагедыі кожнага асобнага чалавека і склалася трагедыя ўсяго народа. Прычым гісторыі гэтыя – не зачышчаныя вытрымкі з кніг, а ўспаміны, непасрэдна расказаныя самімі людзьмі. І гэта хіба самы цікавы і важны момант   выкарыстанне вуснай гісторыі, бо гэты метад дае магчымасць пачуць саміх сведкаў, а не гісторыка. 

Распрацоўшчыкі спрабуюць выклікаць эмпатыю ў сённяшніх вучняў, прабіцца праз абыякавасць, звычку бяздумнага завучвання і пераказвання. Таму тут усе заданні аналітычныя ці творчыя. Дзеці мусяць не проста зразумець, але прапусціць праз сябе гэтую складаную і цяжкую тэму. Гэты дапаможнік – спроба не ахапіць тэму, але максімальна паглыбіцца ў яе.

 

Факты:

 

  1. Працу зрабіў невялікі калектыў з шасці чалавек: Ірына Бернат - настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, настаўнік-метадыст у гімназіі №36 г. Мінска, кіраўнік Навуковага таварыства гімназіі; Таццяна Гайдук - гісторык, экскурсавод, настаўнік гісторыі ў гімназіі №50 г. Мінска; Дар'я Дзядзюля - гісторык, аспірантка гістарычнага факультэта БДУ; Ірына Кашталян – кандыдат гістарычных навук, дырэктарка Гістарычнай майстэрні, удзельніца праекта «Беларускі архіў вуснай гісторыі»; Дар'я Касякова - настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ў гімназіі №34 г. Мінска, аўтар дыдактычных і метадычных дапаможнікаў па сусветнай гісторыі і гісторыі Беларусі; Антаніна Чумакова - гісторык, гід-перакладчык, намеснік дырэктаркі Гістарычнай майстэрні.
     
  2. Гэты дапаможнік – не першы вопыт працы з адукацыйнымі праектамі. Пад кіраўніцтвам Ірыны Кашталян свет пабачылі адукацыйныя матэрыялы па тэме аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, а таксама дапаможныя матэрыялы па выкарыстанні на ўроках вуснай гісторыі.
     
  3. Перад тым, як пабачыць свет, усе матэрыялы прайшлі апрабацыю і былі адобраныя гісторыкамі, якія спецыялізуюцца на тэме Халакосту.
     
  4. Стварэнню дапаможніка папярэднічала адмысловая экспедыцыя, дзе былі запісаныя ўспаміны сведкаў Халакосту ў Мінску. 
     
  5. Арганізатарамі праета сталі: Беларускі архіў вуснай гісторыі, Гістарычная майстэрня ім. Л.Левіна, Culture goes Europe (Эрфурт, Германія), а таксама Міжнародны саюз памяці ахвяр Халакосту.
     
  6.  

У хуткім часе электронная версія дапаможніка і дадатковыя матэрыялы да яго будуць выкладзены ў адкрытым доступе на нашым сайце. Сачыце за абвесткамі.

 

 

Каментары да навіны: