
Летняя школа па вуснай гісторыі
2018-06-21
Чэшская Асацыяцыя па міжнародных справах АМО у партнёрстве з Беларускім архівам вуснай гісторыі (МГА “Гісторыка”) праводзіць сёлета міжнародную летнюю школу па вуснай гісторыі ва Ўкраіне.
Летняя школа арганізавана для педагогаў з Беларусі і Ўкраіны, пры ўдзеле лектараў з трох краін вышаградскай групы — Чэхіі, Славакіі і Польшчы.
Метад вуснай гісторыі дапамагае школьнікам усвядоміць гісторыю праз успаміны людзей, і пры належнай працы настаўніка вядзе да развіцця крытычнага мыслення, разважанню над гістарычнымі фактамі, цікавасці да гісторыі сваёй сям'і, асяроддзя і грамадствы.
Ідэя дадзенай школы паўстала пры рэалізацыі доўгачасовага праекта АМО па вуснай гісторыі ва Ўкраіне (www.ustnayaistoriya.info). Мерапрыемства пройдзе ў ліпені ва ўкраінскіх Карпатах, у праграме будуць як лекцыі па тэорыі і прынцыпам рэалізацыі метаду, так і некалькі практычных трэнінгаў, накіраваных на навыкі напісання школьных праектаў, удасканаленне метадаў інтэрв'юявання, апрацоўку і архіваванне матэрыялаў, захаванне аўтарскіх правоў. Абмен досведам у вобласці вуснай гісторыі пройдзе таксама ў форме круглага стала ў завяршэнні летняй школы.
Удзельнікамі летняй школы з беларускага боку стануць педагогі-куратары конкурсных прац вучняў, якія перамаглі ў конкурсе “Па-за кадрам: ад гісторыі сямі да гісторыі супольнасці”, а таксама настаўнікі з ліку найбольш актыўных валанцёраў праекту Беларускі архіў вуснай гісторыі.
Анкета для ўдзельнікаў з Беларусі
Мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Міжнароднага Вышаградскага фонду і Міністэрствы замежных спраў Каралеўства Нідэрландаў.
Партнёрамі летняй школы таксама выступілі: Ўкраінская асацыяцыя вуснай гісторыі, Універсітэт Каменскага ў Браціславе, Славацкая акадэмія навук і польскі Цэнтр «Памяць і будучыня».