Вуснагістарычная экспедыцыя ў Мінску

2018-08-28

З 20 па 24 жніўня 2018 года адбылася вуснагістарычная экспедыцыя па захаванні памяці пра Менскае гета і падзеях Другой сусветнай вайны ў Беларусі.

Сумесны праект Гістарычнай майстэрні ім. Л. Левіна і Беларускага архіва вуснай гісторыі быў разлічаны на маладых выкладчыкаў, гісторыкаў і аматараў гісторыі. Падчас экспедыцыі валанцёры запісвалі інтэрв'ю і дакументавалі ўспаміны сведак Менскага гета, ахвяр канцлагераў і відавочцаў акупацыі Мінска падчас Другой сусветнай вайны.

Камандзе экспедыцыі ўдалося запісаць у відэа- і аўдыёфармаце інтэрв'ю 36-ці сведак Халакосту і падзей Другой сусветнай вайны ў Беларусі.

«Сведкі трагічных падзей мінулага – людзі ва ўзросце. Яны, на жаль, сыходзяць з жыцця. Вельмі важна цяпер захаваць і запісаць іх успаміны», – адзначыла кіраўнік экспедыцыі Ірына Кашталян.

Пасля завяршэння палявой часткі збору ўспамінаў, надыходзіць наступны вялікі аб'ём працы па сістэматызацыі і архівізацыі запісаных інтэрв'ю, уключэнню іх у навуковы і адукацыйны зварот, каб у выніку з'явіліся новыя публікацыі, падручнікі і метадычныя дапаможнікі.

У цэлым, экспедыцыя прынесла ўдзельнікам неацэнны досвед зносін са старэйшым пакаленнем, дазволіла даведацца пра вайну з першых вуснаў, дапамагла завязаць цікавыя знаёмствы з аднадумцамі.

 

Каментары да навіны: