Менск – мазаіка ідэнтычнасцяў (перанос мерапрыемства)

2018-09-13

Клуб вуснага гісторыка вяртаецца з вакацый і першае паседжанне прысвячае роднаму гораду.

Госцем на гэты раз будзе гісторык, знаўца Менску Антон Рудак. Антон раскажа пра ідэнтычнасць жыхароў менскіх раёнаў, так бы мовіць, патрыётаў Грушаўкі, Шабаноў.

Цікавая тэма, бо менавіта ў абароне сваіх маленькіх тэрыторый праявіла сябе любоў да пэўных раёнаў горада. І што асабліва важна – не таму, што тут помнік архітэктуры, а таму, што гэта месца сваё. Але ці тоесная любоў да роднага раёна любові да ўсяго горада?

Сутрэча адбудзецца 4 кастрычніка ў 18.30 па адрасе: вул. Сухая, 25 (Гістарычная майстэрня). Уваход традыцыйна вольны.

Антон Рудак  гісторык, літаратар. Зацікаўленасці: гісторыя Менску, нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944, крыніцы асабістага паходжання. Намінант літаратурнай прэміі “Дэбют” з кнігай вершаў “Верхні горад.

У матэрыяле выкарыстана выява афішы Купалаўскага тэатра.

 

Каментары да навіны: